Царква эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў (Пружаны)

Царква́ эва́нгельскіх хрысьція́наў-бапты́стаў — суполка эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў у ПружанахБерасьцейскай вобласьці. Зьяўляецца чальцом Саюзу эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў. Старшы пастар — Валеры Ахрымук.

Царква эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў
Абрэвіятура Царква ЭХБ
Дата ўтварэньня 1905
Тып царква
Месцазнаходжаньне 225133, Пружаны, вул. Тармасава, 9
Пастар Валеры Ахрымук

. . . Царква эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў (Пружаны) . . .

Напрыканцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у Гарадзенскай губэрні зьявіліся першыя эвангельскія і баптысцкія суполкі. Да гэтага баптызм ужо распаўсюдзіўся ў Магілёўскай, Віцебскай, Віленскай губэрнях[1][2]. Акрамя гэтага, эвангельскае хрысьціянства распаўсюджвалася на Беларусі таксама і з паўночнага захаду — зь Нямеччыны і Прусіі.

На пачатку 90-х рокаў эвангельскі рух ужо быў забаронены: 4 ліпеня 1894 року царскі ўрад выдаў загад, паводле якога «баптысцкая сэкта» была прызнаная небясьпечнай для дзяржавы, малітоўныя сабраньні не дазваляліся. Крымінальны кодэкс Расейскай імпэрыі ўтрымоўваў артыкулы, паводле якіх пераход з праваслаўя ў іншае рэлігійнае аб’яднаньне пагражаў пазбаўленьнем грамадзянскіх і асабістых правоў, а распаўсюджаньне новых вучэньняў альбо судзейнічаньне ў гэтым — высылкай у Сыбір, Закаўказьзе і інш[3].

Адной з прычынаў такіх жорсткіх забаронаў лічыцца найперш асьцярога праваслаўнае царквы, якая ў новых рэлігійных плынях бачыла пагрозу сваёй дамінантнай пазыцыі. Урад, які абапіраўся на праваслаўе, ва ўсялякім адхіленьні ад яго догмаў бачыў пакушэньне на непарушнасьць рэжыму. Гэтым і карысталася праваслаўнае духавенства, даючы падкрэсьлена нэгатыўную інфармацыю пра новы рух, «згушчаючы фарбы»[4].

Неўзабаве, усьведаміўшы адсутнасьць наўпроставай пагрозы існаму ладу ад новага веравызнаньня, царызм легалізаваў баптызм. У 1897 року царскім загадам ён быў абвешчаны «цярплівым веравызнаньнем» і прыроўнены да каталіцызму і лютаранства. А пасьля выданьня 17 красавіка 1905 маніфэста Мікалая II пра верацярплівасьць легальны характар набыла дзейнасьць і іншых пратэстанцкіх плыняў (пяцідзясятнікаў, адвэнтыстаў сёмага дню, егавістаў).

Адной зь першых суполак эвангельскіх хрысьціянаў на тэрыторыі сучаснай Берасьцейшчыны стала пружанская (прыкладна 1905—1906 рр.)[5], утвораная зь некалькіх мяшчанскіх сем’яў, што перайшлі з праваслаўя[6]. Меркавана першыя малітоўныя сабраньні ладзіліся ў прыватных хатах вернікаў-перасяленцаў зь Екацярынаслаўлю.

. . . Царква эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў (Пружаны) . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Царква эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў (Пружаны) . . .

Previous post Уладзімер Здановіч
Next post Гісторыя пошты і паштовых марак Ватыкану