
Уладзімер Здановіч
Уладзімер Мацьвеевіч Здановіч (нарадзіўся 15 сакавіка 1959 году ў вёсцы Застаўе) — кіраўнік пастаяннай камісіі ПП НС РБ па адукацыі, культуры, навуцы і навучна-тэхнічным прагрэсе. Адукацыя вышэйшая — скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, радыёфізык; Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, мэнэджар сацыяльнай сфэры. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Магістар пэдагогікі.
-
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Здановіч.
. . . Уладзімер Здановіч . . .
Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, інжынэрам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, выхавальнікам Бязьдзескай сярэдняй школы, намесьнікам дырэктара Крэмноўскай васьмігадовай школы, настаўнікам Ліпніскай васьмігадовай школы, Дарагічынскай сярэдняй школы, дырэктарам гімназіі ў горадзе Дарагічыне Берасьцейскай вобласьці.
Зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога скліканьня, быў намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. 16 лістапада 2004 году прызначаны старшынём Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічныму прагрэсе.
Жанаты, мае сына і дзьвюх дачок.
Узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Уладзімер Здановіч Павысіць прэстыж мовы ў нашым грамадзтве // Зьвязда : Газэта. — 13 траўня 2008. — № 85 (26198). — С. 4. — ISSN1990-763x.
. . . Уладзімер Здановіч . . .