Сядзіба Пшазьдзецкіх (Менск)

Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх — помнік архітэктуры клясыцызму (другая палова XVIII стагодзьдзя) рэспубліканскага значэньня на пл. Свабоды ў Менску[1][2].

Гарадзкая сядзіба
Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас пл. Свабоды, 15
Каардынаты 53°54′14.48″ пн. ш.27°33′13.36″ у. д.
Архітэктурны стыль клясыцызм
Будынкі:

сядзібны дом • флігель
Статус ахоўваецца дзяржавай
Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх на мапе Беларусі

Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх
Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх на Вікісховішчы

. . . Сядзіба Пшазьдзецкіх (Менск) . . .

Гарадзкая сядзіба Пшазьдзецкіх узьведзеная ў канцы XVIII стагодзьдзя з цэглы[2] на падмурку XVII стагодзьдзя[3]. Першая зьвестка пра пабудову прыпадае на 1775 год: будынак фігуруе пад назвай камяніца графаў Пшазьдзецкіх, уласьнікаў Заслаўя[4].

Ужо ў 1799 г. сядзіба была прададзенае Міхалам Пшазьдзецкім за 40 000 польскіх злотых менскаму шляхціцу, уладальніку сеткі аптэкаў Андрэю Станкевічу[4].

З 1826 сядзібай валодаў Сакратар Менскага дваранскага дэпутацкага сходу, мэцэнат і калекцыянэр Юры Кабылінскі, які сябраваў зь Вінцэнтам Дунінам-Марцінкевічам. Кабылінскі першы ў горадзе заснаваў асабістую кунсткамэру, калекцыя якая складалася з манэтаў, мінэралаў, антычных старажытнасьцяў, старых кнігаў і манускрыптаў, сярод якіх былі арыгінал статуту ВКЛ і мапа Хрыстафора Калюмба. Пасьля сьмерці Кабылінскага экспанаты перайшлі ў Віленскі музэй старажытнасьцяў[4].

Апошнім уладальнікам сядзібы быў гарадзкі галава Леапольд Дэльпацэ[4]. Будынак часткова выкарыстоўваўся пад адміністрацыйныя службы. Так першы паверх займаў Менскі дваранскі дэпутацкі сход[5].

У 1872 годзе ў сядзібе разьмясьціліся клясы й жылыя пакоі Менскага мужчынскага духоўнага вучылішча[5].

Паводле інвэнтарнага вопісу 1851 году ў палацы было 14 галяндзкіх печаў з паліванай кафлі і 6 галяндзкіх печаў зь белых кафляў. Пасьля вайны ўсе печы былі разбураныя[5].

8 траўня2012 году ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, у якім бралі ўдзел старшыня МенгарвыканкамуМікалай Ладуцька й міністар культурыПавал Латушка. Экспазыцыя, прысьвечаная творчасьці Савіцкага, месьціцца ў дзевяці залях — тут прадстаўленыя каля сарака работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі, Музэю гісторыі гораду Менску, а таксама сям’і мастака[6].

У галерэі адноўлены інтэр’ер рабочага кабінэта ў творчых акадэмічных майстэрнях жывапісу, графікі й скульптуры, створаных па ініцыятыве мастака ў 1981 годзе, а таксама абстаноўка майстэрні Савіцкага[6].

. . . Сядзіба Пшазьдзецкіх (Менск) . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Сядзіба Пшазьдзецкіх (Менск) . . .

Previous post Маргарыта Яфімава
Next post Рэканкіста