Стралічаў

Стралі́чаў[1][2] (з 1939 году[3]Стралі́чава[1]) — вёска ў Хвойніцкім раёнеГомельскай вобласьці, за 2 км на ўсход ад шашы Р35. Стралічаў уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Стралічаўскага сельсавету.

Стралічаў
трансьліт. Straličaŭ[lower-alpha 1]
Дата заснаваньня: Перад 1581 годам
Краіна: Беларусь
Сельсавет: Стралічаўскі
Вышыня: 114 м н. у. м.
Насельніцтва: 749 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
Паштовы індэкс: 247617
СААТА: 3254848126
Геаграфічныя каардынаты: 51°50′7.6″ пн. ш.29°58′38.1″ у. д.
Стралічаў на мапе Беларусі

Стралічаў

. . . Стралічаў . . .

Герб «Бонча» роду Харлінскіх.

Вёска ці не ўпершыню згадана ў падатковым рэестры Кіеўскай зямліКаралеўства Польскага на 1581 год як слабада Стралічаў[lower-alpha 2]Астраглядаўскага маёнтку пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага. Зь яе чатырох дымоў асадных сялянаў выбіралася па 15 грошаў, з аднаго агародніка, у залежнасьці ад акалічнасьцяў, — па 4-6 грошаў падатку[4]. Ад гэтага часу і да рэформавага ўжо ў Расейскай імпэрыі пэрыяду Стралічаў належаў тым самым уладальнікам, што і Астраглядавічы з Хвойнікамі; пасьля Харлінскіх — Мікалаю Абрамовічу (Абрагамовічу), Максыміліяну Бразоўскаму, князям Шуйскім, сямейству Прозараў[5].

30 сакавіка 1590 году пан Ш. Харлінскі выступіў з пратэстам у Кіеўскім гродзкім судзе супраць дзеяньняў старосты чаркаскага князя Аляксандра Вішнявецкага і губэрнатара яго Брагінскага маёнтку Кірыяна Вайніловіча, за насланьне падданых брагінскіх на сёлы Стралічаў і Дворышча, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, зьбіцьцё і калечаньне людзей, забраньне коней і быдла, пашкоджаньне камораў, учыненьне розных гвалтаў[6]. 18 сакавіка 1614 году ў тым жа судзе складзены дэкрэт па справе пана Мікалая Харлінскага да князя Адама Вішнявецкага за тое, што яго людзі падданых стралічаўскіх на дарозе dobrowolney схапілі, да Брагіна адвялі, зьвязьнілі, а коней і рэчы затрымалі[7]. 12 чэрвеня 1618 году Мікалай Харлінскі праз суд запатрабаваў ад брата Юрыя Харлінскага вяртаньня яго падданых зь вёскі Стралічаў, зьбеглых да Бышава. Месяцам раней М. Харлінскі дамагаўся вяртаньня зьбеглых стралічаўцаў ад пана Мікалая Францкевіча Радзімінскага, уладальніка вёскі Масаны. 7 чэрвеня 1623 году датаваны судовы дэкрэт, у якім удава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родзічаў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі), вёскі Хвойнікі, Стралічаў, Паселічы, Малішаў (яшчэ названыя 18 паселішчаў, акрамя «іншых вёсак і прыселкаў»)[8].

Герб «Ястрабец» зьменены паноў Абрамовічаў.

У 1627 годзе пані Гальшка (Гэлена) Харлінская склала тэстамэнт, паводле якога добра Астраглядавічы пераходзілі ў пасэсію да ваяводзіча смаленскага Мікалая Абрагамовіча[9], жанатага зь яе дачкой Евай. Згодна з тарыфам падымнага падатку, у 1628 годзе пан М. Абрагамовіч з васьмі дымоў (×6 — каля 48 жыхароў)) сяла Стралічава мусіў плаціць па тры злотыя[10].

Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1683 году, з 30 дымоў сяла Стралічава Хвойніцкай воласьці князя Шуйскага выплачвалася 5 злотых; у другі раз — 5 злотых з 5 дымоў[11]. У судовых актах, датаваных 22 днём лютага — 20 жніўня 1686 году і 20 сьнежня 1688 году маюцца зьвесткі пра тое, як пан Дамінік Абуховіч наслаў сваіх людзей і казакоў на вёскі Стралічаў, Руднае і Навасёлкі пана пісара берасьцейскага Канстанціна Шуйскага; яны ж сялян тамтэйшых зьбілі, скалечылі, а быдла рознае да яго маёнтку Тульгавічы забралі. За рабункі і гвалт адказчык пан Д. Абуховіч мусіў заплаціць пацярпеламу пану К. Шуйскаму 18 900 польскіх злотых, чаго, аднак, не зрабіў. Быў асуджаны на вечную баніцыю, што і актыкавана ў Мазырскім гродзкім судзе[12].

Герб «Святы Юрый» (Георгій Перамаганосец) князёў Шуйскіх. Фота Анатоля Бензярука.

На 1698 год, як тое вынікае з інвэнтара маёнтку Хвойнікі, перададзенага ў кіраваньне пана Зыгмунта Шукшты, у Стралічаве было 18 двароў, гаспадар аднаго зь якіх памёр. Паводле рэвізыі 1716 году, налічвалася ўжо 38 гаспадарак, тры зь іх былі вызваленыя ад асноўных павіннасьцяў (słoboda), таму выплачвалі хіба ачковае — грашовую даніну за валоданьне пасекай. Згодна з інвэнтаром 1721 году, калі абцяжараны даўгамі маёнтак ад пасэсара Юзафата Парышэвіча, біскупа валоскага, перайшоў дзедзічнаму ўладальніку князю Мікалаю Шуйскаму, харунжычу берасьцейскаму, у Стралічаве было 37 гаспадарак, якія, акрамя дзякла, плацілі чыншу 162 злотыя, ачковага 30 злотых, 22 з паловай грошы, паншчыну адпрацоўвалі ад Вялікадня (Wielkiej Nocy) да сьв. Міхайлы па тры дні, ад Міхайлы да Вялікадня па два дні, гвалты адбывалі, грэблі масьцілі, з падводамі езьдзілі. На той час у Стралічаве існаваў і фальварак, а сярод местачковых габрэяў названы Лейба Стралічаўскі. Прозьвішчы жыхароў — Баран, Курыленка, Сідарок, Фурс, Кісель, Міхедзенка, Дзянісенка, Бондар, Бандарэнка, Сцепаненка, Тарасюк (Тарасенка), Драздэнка (Drozdonko), Стукачык, Мінчук, Гоман, Ігнаценка (Ігнатко), Мякен(ь)кі (Мяккі), Пінчук, Чэркас, Турчын, Табачны, Корзун[13].

У 1748 годзе Стралічаў названы ў ліку паселішчаў, частка жыхароў якіх (шляхта) належала да рыма-каталіцкай Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі[14]. На 1754 год у Стралічаве налічвалася 57 двароў (прыкладна 342 жыхары), зь якіх да Оўруцкага замку выплачвалася 8 злотых, 26 грошаў, на вайсковыя патрэбы павету і ваяводства 35 злотых і 14 грошаў[15].

Паводле перапісаў габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў у сяле Стралічаў жылі адпаведна 10, 4 і 6 чалавек (głowy), плацельшчыкаў пагалоўшчыны, якія належалі да Хвойніцкага кагалу[16]. Убываньне колькасьці габрэяў магло быць выклікана выбухам гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны 1768 году, адгалоскі якой дасягалі і гэтых мясьцінаў.

Герб уласны роду Прозараў.

20 жніўня 1776 году апекуны Людвікі Шуйскай, пасэсары добраў Хвойнікі і Астраглядавічы князі Шуйскія, старосты ніжынскія, абвінавачвалі ў Оўруцкім гродзкім судзе пяцігорскага палкоўніка Міхала Ракіцкага, дзедзічнага ўладальніка Брагінскага маёнтку, і пасэсара вёскі Мокіш пана Міклашэвіча, у тым, што сяляне мокішскія пакасілі стралічаўскія сенажаці, вялікія шкоды ўчыніўшы[17]. У 1777 годзе ў Стралічаве ўзьведзены новы драўляны будынак Сьвята-Міхайлаўскай царквы[18][lower-alpha 3]. 12 верасьня 1785 году ў Оўруцкім гродзе зьявілася скарга, пададзеная сужэнствам Каралем і Людвікай Канстанцыяй з князёў Шуйскіх Прозарамі на пана Аслоўскага, які па-хуліганску наехаў на сяло, людзей напалохаў ды разагнаў па палях[20].

. . . Стралічаў . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Стралічаў . . .

Previous post Рэканкіста
Next post Інфарматыка