Маршалак вялікі каронны

Марша́лак вялі́кі каро́нны — гістарычная пасада ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім у часы сярэднявечча і I Рэчы Паспалітай, першы міністар у Кароне Каралеўства Польскага. Меў кампэтэнцыі, падобныя да сучаснага міністра ўнутраных справаў.

Жазло маршалка вялікага кароннага з часоў караля Яна III Сабе́скага.

Належаў да групы зь пяці сяброў сэнату — «міністраў», службовых асобаў цэнтральнай адміністрацыі, якая зьявілася ў часы Казімера Вялікага. Гэта былі: маршалак вялікі каронны, маршалак вялікі дворны, канцлер, падканцлер і падскарбі вялікі каронны. Маршалак каронны быў сярод іх самым галоўным «міністрам».

. . . Маршалак вялікі каронны . . .

Упершыню зьяўляецца ў 1271 годзе. Пасада зьявілася разам з падмаршалкам і ў тыя часы ня мела вялікай вагі ў каралеўстве. І толькі пры Казімеры Вялікім званьне пасады вырасла. Каронны маршалак стаў «вялікім» у 1409 годзе, калі была створана пасада намесьніка, маршалка надворнага кароннага, паколькі яго абавязкі працягвалі павялічвацца; аднак дворны маршалак мог дзейнічаць самастойна толькі ў адсутнасьці вялікага маршалка кароннага. Уладзіславу Ягайлу прыпісваюць стварэньне пасады вялікага маршалка літоўскага, які быў раўназначны маршалку кароннаму і дзейнічаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Сфэра дзейнасьці маршалка вызначалася статутам караля Аляксандра Ягелончыка ад 1504 году. Пасьля гадзяцкай уніі ў 1658 г. быў таксама прызначаны маршалак рускі, які плянаваў унію з трэцяй дзяржавай-удзельніцай Рэчы Паспалітай. Аднак з-за пазьнейшай адмовы запароскіх казакоў ад выкананьня пастулятаў уніі пасада маршалка рускага была скасаваная.

Выконваў абавязкі гаспадара каралеўскай рэзыдэнцыі, прымаў амбасадараў, дапускаў да аўдыенцыі паслоў, займаўся ўладкаваньнем жыцьця дэпутатаў сойму і іншых асобаў, якія прыйходзілі да караля. Кіраваў працай выбарчага сойму, абвяшчаючы імя абранага караля. Назіраў за парадкам падчас вальнага сойму. Засядаў у каптуровым суду. Ад 1646 кіраваў гвардыяй кароннай разам са сваім калегам маршалкам літоўскім.

Маршалак вялікі каронны ажыцьцяўляў судовую ўладу самастойна альбо праз намесьніка маршалка. Суд маршалка (па-польску: Marszalkowski sąd) быў заснаваны дэкрэтам Сойма ў 1776 годзе. Суд маршалка складаўся з чатырох сэнатараў і чатырох саноўнікаў (каронных ці літоўскіх). Пад яго юрысдыкцыяй знаходзіліся ўсе справы, якія тычацца парушэньня правапарадку ў сталіцы Польскага каралеўства (ён мог выракаць да штрафаў, турэмнага зьняволеньня, сьмяротнага пакараньня). Рашэньні Маршалкоўскага суда абскарджваньню не падлягалі.

Жазло Вялікага маршалка кароннага вядомае з часоў Яна Сабескага. Адзнакай маршалкаўскай улады быў скіпэтар, які ён заўсёды насіў перад каралём, калі наведваў касьцёльныя службы, калі хадзіў на прыёмы пасольстваў, на рэляцыйныя суды альбо падчас іншых публічных выступаў. У адсутнасьць маршалкаў вялікіх і дворных жазло перад каралём нёс канцлер альбо маршалак прымаса.

Кароль Станіслаў Аўгуст вызваліў маршалка кароннага ад выкананьня абавязкаў па кіраваньні судом, захаваў за ім маршалкоўскую юрысдыкцыю. Калі кароль знаходзіўся ў Польшчы, старшыняваў у судзе маршалак вялікі каронны, а падчас знаходжаньня караля ў Літве — маршалак вялікі літоўскі, але падчас сойму старшынстваваў маршалак вялікі каронны.

. . . Маршалак вялікі каронны . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Маршалак вялікі каронны . . .

Previous post Інфарматыка
Next post Уладзімер Здановіч