Маргарыта Яфімава

Маргары́та Яфі́мава (25 сьнежня 1927, Ворша — 21 студзеня 2015, Менск)[1]літаратуразнаўца, пэдагог, адна з пачынальнікаў стварэньня гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры, кандыдатфілялягічных навук (1956)[2], дацэнткаБДУ (1968), чалец СБП (1993).

Маргарыта Барысаўна Яфімава
Маргарыта Яўхімава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 сьнежня1927
Ворша
Памёр 21 студзеня2015
Менск
Літаратурная дзейнасьць
Гады творчасьці 1956—2015
Кірунак літаратуразнаўства, пэдагогіка
Мова беларуская

. . . Маргарыта Яфімава . . .

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Да вайны вучылася ў беларускай сярэдняй школе № 2 г. на вул. Астроўскага ў Воршы (54°30′48.62″ пн. ш.30°25′34.38″ у. д.), потым эвакуацыя ў Расею. У 1946 стала студэнткай філялягічнага факультэту БДУ. У 1951 скончыла ўніверсітэт, у 1955 — асьпірантуру БДУ. Працавала выкладчыцай на катэдры беларускай літаратуры й катэдрах факультэту пэдагогікі й мэтодыкі пачатковага навучаньня ў Магілёўскім пэдінстытуце (1955—1966).[3] 3 1966 дацэнтка катэдры беларускай літаратуры філялягічнага факультэту БДУ, выкладчыца гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры, практыкума па мастацкаму чытаньню, курсаў па мэтодыцы выкладаньня літаратуры.

Першы артыкул Маргарыты Яфімавай, прысьвечаны творчасьці Максіма Багдановіча, надрукаваны ў 1957 годзе. Аўтар кніг «Цэлы сьвет – дзецям», «Янка Маўр», «Беларуская дзіцячая літаратура», «Літаратурныя вечары ў школе», «Гучыць жывое слова», «3ь верай у дзіцячае сэрца». Складальніца кніг пра Францішку Скарыну «Народу свайму ўслугуючы» і «Адкрыць нашчадкам Скарыну». Адна з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў «Беларуская дзіцячая літаратура», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» і інш.

Ёй належаць прадмовы да кніг Алены Васілевіч, Васіля Віткі, Паўла Кавалёва, Уладзімера Ліпскага, Янкі Маўра, Івана Муравейкі, Тараса Хадкевіча, Алеся Якімовіча; артыкулы пра творчасьць Эдзі Агняцвет, Максіма Багдановіча, Васіля Віткі, Ніны Галіноўскай, Зоські Верас, Клаўдзію Каліну, Якуба Коласа, Янкі Купала, Міколы Чарняўскага, Алеся Якімовіча, Яўгенію Янішчыц.

Дасьледчыца гісторыі беларускай літаратуры, пытаньняў дзіцячай літаратуры й пісьменьніцкага майстэрства, праблемы эстэтычнага выхаваньня, мэтодыкі выкладаньня літаратуры, майстэрства мастацкага чытаньня й пэдагагічнага лектарскага майстэрства, а таксама пытаньні мэтодыкі правядзеньня літаратурных вечароў. Аўтарка шматлікіх сцэнарыяў літаратурных вечароў па творчасьці пісьменьнікаў, літаратурных кампазыцый, зьмешчаных ў пэдагагічных часопісах «Роднае слова», «Пачатковая школа», «Пралеска» і ў рэпэртуарных зборніках «Літаратурныя вечары ў школе» (1977), «Гучыць жывое слова» (1983), «Зь верай у дзіцячае сэрца» (1983), «Зямля бацькоў – зямля сьвятая» (1987), «Слова – краска, слова – зьзяньне» (2000) і іншыя..

Заснавальніца, кіраўніца, рэжысэрка філфакаўскага тэатра-студыі «Летуценьнік».[4]

. . . Маргарыта Яфімава . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Маргарыта Яфімава . . .

Previous post Бараціна (Берасьцейская вобласьць)
Next post Сядзіба Пшазьдзецкіх (Менск)