Лэнд-ліз

Лэнд-ліз (па-ангельску: Lend-Lease ад lend — «пазычаць» і lease — «здаваць у арэнду»), афіцыйна «Закон аб спрыяньні абароне Злучаных Штатаў»[1] — дзяржаўная праграма, паводле якой ЗША пастаўлялі Францыі, Вялікабрытаніі, Кітаю, а пазьней СССР і іншым хаўрусьнікам у Другой сусьветнай вайнехарчаваньне, нафтапрадукты, боепрыпасы, мэдыкамэнты і тэхніку: машыны, караблі, самалёты ды іншае ўзбраеньне. Праграма працягвалася з сакавіка 1941 року да верасьня 1945. Большая частка дапамогі аказвалася бескаштоўна, пэўныя віды тэхнікі (караблі) па вайне былі вернутыя. Са свайго боку ЗША атрымала права арэнды вайсковых і марскіх базаў на тэрыторыі хаўрусьнікаў у ваенны пэрыяд.

Прэзыдэнт Рузвэлт падпісвае закон пра лэнд-лід для дапамогі Вялікабрытаніі і Кітаю (1941)

Агулам было аказана матэрыяльнай дапамогі на суму 50,1 мільярдаў $ (у цэнах 2016 року — 659 мільярдаў), альбо 17% усіх ваенных выдаткаў ЗША[2] Зь іх $31,4 мільярды атрымала Брытанія, $11,3 млрд — Савецкі Саюз, $3,2 мільярды — Францыя, $1,6 мільярдаў — Кітай, рэшта $2,6 мільярдаў — іншыя аліянты. Адваротныя ўмовы лэнд-лізу ўключалі такія паслугі, як арэнда авіябазаў для ЗША і склалі $7,8 млрд; паслугі на $6,8 мільярдаў зь іх аказалі Вялікабрытанія і Садружнасьць. Паводле ўмоваў пагадненьня прадугледжвалася карыстаньне сродкамі да вяртаньня ці зьнішчэньня, аднак практычна ЗША была вернутая нязначная частка перададзенага абсталяваньня. Пастаўкі, якія прыйшлі пасьля сканчэньня дзеяньня праграмы лэнд-лізу, былі прададзеныя Вялікабрытаніі па заніжаным кошце £1,075 мільярдаў і па прадастаўленай Злучанымі Штатамі доўгатэрміновай пазыцы.

Запускам гэтай праграмы ЗША спыніла прытрыманьне фактычнага нэўтралітэту і зрабіла рашучы крок ад палітыкі неўварваньня, якая дамінавала ў замежных стасунках дзяржавы з 1931 року(en).

Падобную ж праграму пад назовам «Мільярдны падарунак і ўзаемадапамога(en)» ў меншых памерах адкрывала і Канада. Па праграме Вялікабрытаніі і хаўрусьнікам быў перададзены 1 мільярд даляраў і абсталяваньне і паслугі на суму $3,4 мільярды[3][4].

. . . Лэнд-ліз . . .

Харчовая дапамога з Амэрыкі: брытанскія вучаніцы, машучы рукамі на камэру, атрымліваюць талеркі зь бяконам і яйкамі.

Пасьля падзеньня Францыі ў чэрвені 1940 року Брытанская садружнасьць і імпэрыя апынуліся адзінымі, хто ваяваў супраць Нямеччыны й Італіі, да італьянскага ўварваньня ў Грэцыю. Брытанія разьлічвалася за матэрыялы золатам паводле прадугледжанае Актамі пра нэўтралітэт ЗША палітыкі «плаці і забірай(en)», тым ня меней да 1941 ейны залаты запас падышоў да сканчэньня[5].

У гэты ж час урад ЗША пачаў падрыхтоўку да глябальнае вайны, упершыню ўвёўшы ў мірны час прызыў і ў пяць разоў павялічыўшы абаронны бюджэт (з $2 да $10 млрд)[6]. Калі ў Вялікабрытаніі пачалася нястача грошай, зброі й іншага абсталяваньня, прэм’ер-міністар Ўінстан Чэрчыль стаў прысьпешваць прэзыдэнта Франкліна Рузвэльта наконт дапамогі ЗША. Рузвэльт быў ахвотны трымацца дадзеных Брытаніі абяцаньняў, аднак быў зьвязаны грамадзкім меркаваньнем і Актамі пра нэўтралітэт, якія забаранялі продаж у крэдыт узбраеньня ці прадастаўленьня пазыкаў ваюючым дзяржавам, таму прапанаваў ідэю «лэнд-лізу».

У верасьні 1940, падчас бітвы за Брытанію, брытанскі ўрад накіраваў у ЗША місію Тызарда[7]. Мэтаю Брытанскай тэхнічна-навуковай місіі было выкарыстаньне прамысловых магутнасьцяў дзеля эксплюатацыі вайсковага патэнцыялу навукова-досьледных працаў, праведзеных у Вялікабрытаніі перад вайной, аднак якія цяпер не маглі быць рэалізаваныя тамака з-за актуальных патрэбаў войска. Брытанцы прывезьлі праекты магнэтрону, дэтанатара-таймэра(en), дэталяў рэактыўнага рухавікуФрэнка Ўітла, мэмарандуму Фраша — Паерльса з апісаньнем магчымасьці рэалізацыі атамнае бомбы[8] ды мноства іншых вынаходніцтваў і досьледных асобнікаў, напрыклад ракеты, кампрэсары, гіраскапічныя прыцэлы, прылады выяўленьня падлодак, самазачыняльныя паліўныя бакі і плястычная выбухоўка.

У сьнежні 1940 року прэзыдэнт ЗША Рузвэльт абвясьціў, што ЗША становіцца «Арсэналам дэмакратыі», і прапанаваў прадаваць амуніцыю Вялікабрытаніі і Канадзе. Моцны супраціў ізаляцыяністаў, якія лічылі Другую сусьветную вайну пераважна эўрапейскім канфліктам і асьцерагаліся ўцягваньня ў яго ЗША, з часам зьменшыўся, калі амэрыканцы пачалі ўхваляць падтрымку Брытаніі супраць Нямеччыны безь непасрэднага ўдзелу ў вайне[9]. Таксама фармаваньню грамадзкай думкі паспрыяла прапаганда, якая паказвала разбурэньні брытанскіх местаў у апэрацыі «Blitz» і асабліва прадстаўленьне барбарскіх учынкаў немцаў падчас захопу Францыі.

Рузвэльт разумеў, што пасьля дзесяцігодзьдзя нэўтралітэту пераходзіць да падтрымкі аднаго з бакоў трэба паступова, тым болей што немцы ў той час былі найбольшай нацыяй краіны. ЗША не зьбіралася ўступаць у вайну, дапамагаючы толькі матэрыяльна. У лютым 1941 54% амэрыканцаў у апытаньні Гэлапа выказаліся за аказаньне дапамогі брытанцам без канкрэтызацыі, 15% — з умовай «калі гэта не давядзе нас да вайны» ці «калі брытанцы абяцаюць нам за гэта бясьпеку»; супраць прапановы прэзыдэнта выказаліся 22% рэспандэнтаў. Найбольшую апазыцыю Закону пра лэнд-ліз выказвалі ў Кангрэсерэспубліканцы, якія называлі праект «якім-кольвек найбліжэйшым крокам нацыі ў бок уцягваньня ў вайну за мяжой». 9 лютага 1941 року на галасаваньні ў Палаце прадстаўнікоў за прыняцьце закону выказаліся 238 прадстаўнікоў Дэмакратычнае партыі (25 — супраць) і 24 рэспубліканцы (135 супраць)[10]. Галасаваньне ў Сэнаце паказала падобныя вынікі: 49 дэмакратаў і 10 рэспубліканцаў «за», 13 і 17 адпаведна «супраць»[11].

11 сакавіка закон пра лэнд-ліз быў падпісаны Рузвэльтам. Ён дазваляў «прадаваць, перадаваць у валоданьне, мяняць, аддаваць у арэнду, даваць пазыку ці інакш выдаваць любую маёмасьць любому ўраду [абарону якога прэзыдэнт лічыць жыцьцёва неабходным дзеля абароны Злучаных Штатаў]». У красавіку гэтая палітыка была пашыраная на Кітай[12], а ў кастрычніку — на Савецкі Саюз. У канцы кастрычніка Рузвэльт ухваліў дапамогу Брытаніі па лэнд-лізе ў памеры $1 млрд даляраў ЗША.

Таксама ў 1940 року было прынятае пагадненьне «Эсьмінцы за базы», паводле якога 50 амэрыканскіхэсьмінцаў былі перададзеныя каралеўскаму флёту Вялікабрытаніі і Канады ў абмен за права базаваньня ў Карыбскім рэгіёне. Чэрчыль таксама надаў ЗША вайсковыя базы на Бэрмудах і Ньюфаўндлэндзе.

. . . Лэнд-ліз . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Лэнд-ліз . . .

Previous post Іштван Бачкаі
Next post Аўгустоўскі канал