
Краснаярск
Краснаярск (па-расейску: Красноярск) — горад у Расеі, найбуйнейшы эканамічны, навуковы й культурны цэнтар Цэнтральнае й Усходняе Сыбіры, адміністрацыйны цэнтар Краснаярскага краю. Горад зьяўляецца таксама разьвітым прамысловым цэнтрам, маючы інфраструктуры такім галін прамысловасьці, як то касьмічная, каяровая мэталюргія, гідраэнэргетыка.
Горад быў заснаваны ў 1628 годзе, зьяўляючыся, такім чынам, найбуйнейшым са старадаўніх гарадоў Сыбіры. Паводле дадзеных на красавік 2012 году колькасьць насельніцтва гораду пераўзышла мільён чалавек[3]. Усяго ў Краснаярскай аглямэрацыі пражывае 1,186 млн чалавек. Горад разьмешчаны на абодвух берагах Енісею.
Горад абраны месцам правядзеньня сусьветных спартовых спаборніцтваў сярод студэнтаў Зімовай Унівэрсыяды 2019 году.
. . . Краснаярск . . .
Перад прыходам рускіх ваяроў тэрыторыя сучаснага Краснаярску ўваходзіла ў Язерскае княстваенісейскіх кыргызаў. Гара Кум-Цігей, верагодна, была сьвятым месцам качынцаў. Улетку 1927 году экспэдыцыяй музэю Прыенісейскага краю выявіла на Каравульнай гары, дзе цяпер разьмяшчаецца Капліца Параскевы Пятніцы, багатае пахаваньне XIII—XIV стагодзьдзяў. Багацьце прадметаў, выяўленых у магільніку можа сьведчыць аб тым, што на гары былі пахаваныя чальцы шляхетнага княскага роду, якія, верагодна, і кіравалі гэтай тэрыторыяй.
Мясцовасьць, на якой пасьля быў пабудаваны Краснаярск[4], стала вядомай рускім яшчэ ў 1608 годзе. У гэтым годзе казакі з Кецкага астрогу, пад правадырствам енісейска-асьцяцкіх князькоў Урнука й Намака, адправіліся ўверх па Енісеі, з намерам знайсьці «новую зямельку», а затым далучыць іх да валадарстваў маскоўскага цара. Плывучы ўверх па Енісеі, казакі сустрэлі зямлю, якою валодаў арынскі князёк Цюлькоў, і назвалі яе «Цюлькінскаю зямелькаю». Гэтая назва затрымалася да пабудовы Краснаярскага астрогу й сыходу арынцаў. Арынцы, якія падтрымліваліся ня толькі качынцамі, але й енісейскай кыргызамі, доўгі час не згаджаліся плаціць ясак рускім і прымалі ўсе меры да выдаленьня апошніх з занятага імі месца. З гэтаю мэтай яны амаль бесьперапынна турбавалі іх набегамі, якія, да рэшце рэшт, сталі настолькі небясьпечнымі, што казакі вырашылі зьвярнуцца да Енісейскага ваяводы з просьбай аб дапамозе й абароне.
. . . Краснаярск . . .