Карляс Санчэс Марэна

article - Карляс Санчэс Марэна

Ка́рляс Са́нчэс Марэ́на (па-гішпанску: Carlos Sánchez Moreno; нарадзіўся 6 лютага 1986 году, Кібдо, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, апорны паўабаронца нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Карляс Санчэс Марэна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лютага1986(1986-02-06)[1][2][3](35 гадоў)

Рост 182 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2013
2013—2014
2014—2017
2016—2017
2017—2018
2018
2018—2020
2021
Рывэр Плэйт Мантэвідэо
Валянсьен
Эльчэ
Астан Віла
Фіярэнтына (арэнда)
Фіярэнтына
Эспанёл (арэнда)
Ўэст Гэм Юнайтэд
Ўотфард
40 (1)
178 (10)
30 (0)
48 (1)
31 (1)
9 (1)
14 (0)
13 (0)
9 (0)
Зборныя
2007— Калюмбія 88 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 траўня 2021.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 ліпеня 2018.

. . . Карляс Санчэс Марэна . . .

Займаўся ў футбольнай акадэміі ў горадзе Мэдэльіне, а пазьней пераехаў у Мантэвідэо, дзе займаўся ў клюбе «Данубіё». У 2005 годзе далучыўся да ўругвайскага клюбу «Рывэр Плэйт». У ліпені 2007 году падпісаў 5-гадовы кантракт з францускім клюбам «Валянсьен». Дэбютаваў у Лізе 1 4 жніўня хатнім матчам супраць клюбу «Тулюза» (3:1). Улетку 2012 году кантракт Карляса скончыўся і ён пакінуў клюб, аднак пасьля доўгіх і безвыніковых перамоваў з ангельскімі «Ўэст Бромўіч Альбіён» і «Болтан Ўандэрэрз», ён вярнуўся ў «Валянсьен», склаўшы новы кантракт з клюбам.

16 жніўня 2013 году Санчэс перайшоў у склад клюбу «Эльчэ», які на той момант толькі выйшаў у Ля Лігу. Сума трансфэру склала 3,7 млн эўра[4]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 29 жніўня ў стартавым матчы чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедаду»[5].

Пасьля сэзону ў Гішпаніі 15 жніўня 2014 году Санчэс перайшоў у склад ангельскага клюбу «Астан Віла»[6].

. . . Карляс Санчэс Марэна . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Карляс Санчэс Марэна . . .

Previous post Будысцкі каляндар
Next post Зьміцер Дрозд