Зьміцер Дрозд

Зьміцер Міхайлавіч Дрозд (26 сакавіка 1973, в. Дразды, Менскага р-на, Менскай вобласьці) — беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт[1].

Зьміцер Дрозд
Дата нараджэньня 26 сакавіка1973(1973-03-26)(48 гадоў)
Месца нараджэньня Дразды, Менскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР
Грамадзянства
Месца вучобы

Менскі тэхналягічны тэхнікум (1992)

гістарычны факультэт БДУ (2005)

Занятак пісьменьнік, архівіст, публіцыст, паэт
Узнагароды

. . . Зьміцер Дрозд . . .

Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 г. у вёске Дразды (пазьней увайшла ў склад Менска), дзе з канца XIX ст. жылі ягоныя продкі[2]. Значная частка продкаў і іх сваякоў пацярпела ў час сталінскіх рэпрэсій[2].

У 1992 г. скончыў Менскі тэхналягічны тэхнікум па спецыяльнасці «Фотатэхніка», у 2005 г. — гістарычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці «Музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

Падчас выбарчай кампаніі 2010 г. быў удзельнікам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава[3].

У 2010 годзе выйшла ягоная грунтоўная праца «Землевладельцы Минской губернии 1861—1900». У 2013 г. працяг — «Землевладельцы Минской губернии 1900—1917».

У жніўні 2016 г. стварыў Практычную школу пошуку рэпрэсаваных.

У 2016 годзе стаў ляўрэатам Нацыянальнай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Журналіст году»[4].

У 2017 годзе стаў ляўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча за кнігу «Бунт Батанікаў»[5].

Аўтар шэрагу публікацый для выданьняў «Наша Ніва», «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар», «Хартыя’97», «Культура»[6].

За ўдзел у Плошчы-2010 быў асуджаны і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. Пасьля вызваленьня зноў арыштаваны. 1 лютага 2011 г. быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваўся ў СІЗА №1 г. Менска на вул. Валадарскага. 5 траўня 2011 году суд Кастрычніцкага раёну Менску (судзьдзя – Ала Булаш) быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Разам зь ім на розныя тэрміны па крымінальнае справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 сьнежня былі асуджаныя Павал Вінаградаў(be), Алесь Кіркевіч(be), Аляксандар Пратасеня й Уладзімер Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкулу 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках)[7]. 23 траўня 2011 года ў Чорны спіс Эўраўьвязу былі дададзены Ала Булаш і Аляксандар Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе.

Тэрмін адбываў у калёніі г. Бабруйску.

Вызвалены 11 жніўня 2011 г. пасьля памілаваньня кіраўніком дзяржавы[8]. Пазьней дадзеныя падзеі былі адлюстраваныя ў ягонай аўтабіяграфічнай кнізе «Бунт Батанікаў»[9].

. . . Зьміцер Дрозд . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Зьміцер Дрозд . . .

Previous post Карляс Санчэс Марэна
Next post Клімат Беларусі