
Дакучаеўск
Докуча́еўск (па-ўкраінску: Докучаєвськ) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьціЎкраіны, за 40 км на поўдзень ад Данецку. Раней было ў складзе Валнаваскага раёну. Места атрымала назву ад прыродазнаўцы Васіля Дакучаева. Насельніцтва — 24,4 тыс. чалавек (2006).
. . . Дакучаеўск . . .
Заснаванае места ў 1912 року. На пачатку называлася Аленаўскія кар’еры. Статус места атрымала ў 1954 року. Заснаванае ў сувязі з разьвіцьцём здабычы вапны.
У 1939 г. тут жыло 9,2 тыс. асобаў, у 1959 г. — 16,8 тыс. асобаў, у 2011 г. — 23,726 тыс. асобаў. Падчас перапісу 2001 году ў месьце жыло 24 142 асобы, зь іх 27,32% сказалі, што для іх родная мова ўкраінская, 72,13% — расейская, 0,14% — армянская й грэцкая, 0,04% — беларуская, 0,03% — малдаўская й балгарская ды гагавуская[2].
Нацыянальны склад паводле перапісу 2001 року[3]
Мае найбольшы ў Эўропе вапнадаламітны камбінат, аўтатранпартнае прадпрыемства.
Мае 6 школаў, палац культуры, зьвярынец, стадыён, 8 бібліятэк, лякарня.
Дакучаеўск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2013 року, Київ-2013 (pdf)
- Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua
- Національний склад та рідна мова населення Донецької області. Розподіл постійного населення за найбільш численними національностями та рідною мовою по міськрадах та районах.
. . . Дакучаеўск . . .