
Гісторыя пошты і паштовых марак Ватыкану
Гісто́рыя по́шты і пашто́вых ма́рак Ватыка́ну афіцыйна вядзе свой адлік з моманту ўтварэньня дзяржавы Ватыкану ў ейным сучасным выглядзе, то бок з 1929 року. З гэтага ж року ў Ватыкане выпускаюцца ўласныя паштовыя маркі.
. . . Гісторыя пошты і паштовых марак Ватыкану . . .
-
Глядзіце таксама: Гісторыя пошты і паштовых марак Папскай вобласьці
Дастаўка карэспандэнцыі на тэрыторыі цяперашняга Ватыкану існавала і ў больш аддалены час, улучна з пэрыядам Папскай вобласьці.
Сучасная дзяржава Ватыкан была ўтвораная ў выніку заключэньня Лятэранскіх пагадненьняў між Італіяй і Сьвятым Стальцом 11 лютага 1929 року. Праз два дні пры дапамозе італьянскага ўраду пачала функцыянаваць паштовая служба Ватыкану. 1 чэрвеня таго ж году Ватыкан стаў сябрам Сусьветнага паштовага зьвязу, а 29 ліпеня дзяржава Ватыкан і Італія заключылі паштовую дамову, якая набыла моц 1 жніўня, пра дастаўку пошты праз Рым.
Першыя паштовыя штэмпэлі мелі надпіс «Poste Vaticane». З 1930 року прымяняецца надпіс «Citta del Vaticano. Poste».
- Асноўны артыкул: Пошта Ватыкану
На тэрыторыі Ватыкану знаходзяцца чатыры паштовыя аддзяленьні.
Пошта Ватыкану набыла ў філятэлістаў пэўную рэпутацыю, паколькі выпускае даволі прывабныя сэрыі марак у абмежаваных колькасьцях (нават сёньня сярэдні накладвыпуску складае ад 300 да 500 тыс. штук). Выпускам марак Ватыкану займаецца Служба філятэліі і нумізматыкі дзяржавы-места Ватыкан.
Большая частка паштовых адправаў з Ватыкану зьдзяйсьняецца турыстамі і супрацоўнікамі Рымскай курыі. Шматлікія жыхары Рыму, не давяраючы італьянскай пошце, адсылаюць важныя лісты з тэрыторыі Ватыкану. Маркі Італіі ня могуць выкарыстоўвацца ў Ватыкане і наадварот. На думку Сусьветнага паштовага зьвязу, паштовая служба Ватыкану «адна з найлепшых паштовых сыстэмаў у сьвеце». У пераліку на аднаго жыхара з тэрыторыі Ватыкану адсылаецца больш лістоў, чым з будзь-якой іншай краіны.
. . . Гісторыя пошты і паштовых марак Ватыкану . . .