Алена Цэпрынская

Алéна Цэпры́нская (часам Цапрынская[1]; па-польску: Helena Cepryńska[2]; па-летувіску: Alena (часам Elena) Ceprinskaitė[3]; каля 1880, Случчына, Менская губэрня1930) – беларуская і летувіская пісьменьніца, паэтка, драматургіня, публіцыстка. Пісала па-польску, па-беларуску і па-летувіску.

Алена Цэпрынская
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Алёна
Нарадзіўся Каля 1880
Случчына, Менская губэрня
Памёр Каля 1930
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка
Гады творчасьці 1907—1930
Мовы польская, беларуская, летувіская
Дэбют 1907

. . . Алена Цэпрынская . . .

Нарадзілася ў сям’і дробнага шляхціца на Случчыне. У 1911-1918, верагодна, жыла у Вільні. У 1913 г. працавала ў рэдакцыі польскамоўнай газэты «Lud». Актыўна супрацоўнічала з часопісам «Litwa». Беларускія вершы друкавала ў “Нашай Ніве[4], пасьля па-летувіску ў «Rygos Garsas», якая выходзіла у Рызе.

Пасьля Першай сусьветнай вайны супрацоўнічала з беларускім друкам у Вільні. Лічыла сябе беларускай патрыёткай і сяброўкай летувіскай справы. У летувіскай прэсе ЗША – у газэце «Draugas» – Алена Цэпрынскайце (Цэпрынская) прыводзілася як удалы прыклад летуанізаванай польскамоўнай беларускі[5].

Дакладны год сьмерці невядомы (прыблізу лічыцца, што яна памерла ў 1930)[6], як і невядомы далейшы лёс пісьменьніцы.

Галоўным чынам вядомая як паэтка, творца «вершаванай публіцыстыкі» і казак[7].

Друкавалася ў Менску, Вільні, Львове, Рызе і Варшаве. Вершы прысьвечаныя гістарычнай памяці пра Літву і прыгажосьці Меншчыны. Спачатку пісала па-польску. Дэбютавала ў 1907 з зборнікам «Poezje»[8]. Таксама ў 1907 дэбютавала па-беларуску з перакладам верша М. Горкага «Песьня астрожніка»[9].

Пачынаючы з 1910 пачала пісаць да ўсяго па-летувіску – свае вершы і празаічныя творы друкавала ў газэтах «Rygos Garsas» і «Draugas».

У 20-ыя гады 20 ст. свае беларускія вершы і апавяданьні зьмяшчала пад псэўданімам Алёна ў часопісе «Авадзень», газэтах «Сялянская ніва», «Krynica», «Bielaruskaja krynica».

. . . Алена Цэпрынская . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Алена Цэпрынская . . .

Previous post Гісторыя пошты і паштовых марак Ватыкану
Next post Арцём Васькоў