Эрвін Шрэдынгер

article - Эрвін Шрэдынгер

Э́рвін Шрэ́дынгер (па-нямецку: Erwin Schrödinger; 12 жніўня 1887, Вена, Аўстра-Вугоршчына — 4 студзеня 1961, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі фізык-тэарэтык. Адзін са стваральнікаў квантавай мэханікі Акрамя таго, навуковец сфармуляваў шэраг фундамэнтальных законаў у квантавай тэорыі, як то раўненьне Шрэдынгера, якое дае спосаб вылічыць хвалевую функцыю сыстэмы і тое, як яна дынамічна зьмяняецца ў часе. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Полем Дыракам), за адкрыцьцё новых аспэктаў тэорыі атамаў і іхнае застасаваньне.

Эрвін Шрэдынгер
па-нямецку: Erwin Schrödinger
Дата нараджэньня 12 жніўня1887(1887-08-12)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 студзеня1961(1961-01-04)[4][2][3][…](73 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Месца пахаваньня
Грамадзянства
Месца вучобы
Занятак фізык, фізык-тэарэтык, акадэмік, прафэсар, пісьменьнік-дакумэнталіст, матэматык
Навуковая сфэра тэарэтычная фізыка
Месца працы
Навуковы кіраўнік Фрыдрых Газэнёрль[d][7] і Франц Экснэр[d]
Бацька Рудольф Шрэдынгер[d]
Дзеці Ruth Braunizer[d]
Узнагароды
Подпіс

Больш за тое Шрэдынгер быў аўтарам шматлікіх працаў на тэму розных аспэктаў фізыцы, як то статыстычнай мэханіцы і тэрмадынаміцы, фізыцы дыэлектрыкаў, тэорыі колераў, электрадынаміцы, агульнай рэлятыўнасьці і касмалёгіі, а таксама зрабіў некалькі спробаў пабудаваць адзіную тэорыю поля. У сваёй кнізе «Што такое жыцьцё?» Шрэдынгер вывучаў праблемы генэтыцы, разглядаючы фэномен жыцьця з пункту гледжання фізыкі. Ён зьвяртаў вялікую ўвагу на філязофскія аспэкты навукі, антычныя і ўсходнія філязофскія канцэпцыі, этыку і рэлігію[8]. Ён таксама пісаў працы пра філязофію і тэарэтычную біялёгію. Вядомы праз свой разумовы экпэрымэнт «ката́ Шрэдынгера»[9][10].

. . . Эрвін Шрэдынгер . . .

Шрэдынгер нарадзіўся 12 жніўня 1887 году ў Вене ў сям’і ўладальніка невялікага прадпрыемства Рудольфа Шрэдынгера, шырока адукаванага і культурнага чалавека. Ягоная маці Геаргіна Эмілія Брэнда была напалову аўстрыйкай, напалову ангелькай. Эрвін быў адзіным дзіцём у сям’і. Шрэдынгер вывучыў ангельскую і нямецкую амаль адначасова, паколькі абедзьве мовы выкарыстоўваліся ў побыце. Ягоны бацька быў каталіком, а маці — лютэранкай, і, не зважаючы на гэта, сам ён стаў атэістам[11]. Аднак, Шрэдынгер на працягу свайго жыцьця дужа цікавіўся ўсходнімі рэлігіямі і пантэізмам, выкарыстоўваючы рэлігійную сымболіку ў сваіх працах[12]. Ён таксама лічыў, што ягоная навуковая праца ёсьць своеасаблівым падыходам да Богу, але толькі ў інтэлектуальным сэнсе[13].

У 1898 годзе ён паступіў у Акадэмічную гімназію. Зь вялікай цікавасьцю і аднолькавым посьпехам вывучаў старажытныя мовы, клясычную літаратуру, матэматыку. Аднак яго больш вабілі прыродазнаўчыя навукі[14]. У 1906—1910 гадох Шрэдынгер навучаўся ў Венскім унівэрсытэце ў Франца Экснэра (1849—1926) і слыннага фізыка-тэарэтыка Фрыдрыха Газэнёрля (1874—1915). Ён таксама правёў экспэрымэнтальную працу з Карлам Вільгэльмам Фрыдрыхам Кольраўшам (1884—1953)[15][16]. У 1911 годзе Шрэдынгер стаўся асыстэнтам Экснэра. У раньнім узросьце Шрэдынгер знаходзіўся пад моцным уплывам Артура Шапэнгаўэра. У выніку частага чытаньня працаў нямецкага філёзафа ён на працягу ўсяго жыцьця сур’ёзна цікавіўся тэорыяй колеру, філязофіяй, асабліва індуісцкай Вэдантай.

У 1914 годзе Эрвін Шрэдынгер стаў дацэнтам (лац. venia legendi). У 1914—1918 гадох падчас вайны служыў афіцэрам-артылерыстам. 6 красавіка 1920 году, Шрэдынгер ажаніўся з Анэмарай Бэртэль. У тым жа годзе ён стаў асыстэнтам Макса Віна, у Енскім унівэрсытэце, у верасьні 1920 году ён атрымаў пасаду ад’юнкт-прафэсара (ням. Ausserordentlicher Professor) Штутгарцкага тэхнічнага ўнівэрсытэту. У 1921 годзе стаў прафэсарам у Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча).

У 1921 годзе Шрэдынгер уладкаваўся ў Цюрыскі ўнівэрсытэт, дзе ачоліў катэдру тэарэтычнай фізыкі. Жыцьцё ў Цюрыху было больш устойлівым у фінансавым дачыненьні, а суседнія горы далі навукоўцу, які зацікавіўся альпінізмам і лыжнымі паходы, зручныя магчымасьці для адпачынку, а стасункі зь вядомымі калегамі Пэтэрам Дэбаем, Паўлем Шэрэрам і Гэрманам Вайлем, што працавалі ў суседнім Цюрыскім політэхнікуме, стваралі неабходную атмасфэру дзеля навуковай творчасьці[17]. Аднак, за гэтым часам ў пэрыяд 1921—1922 гадох Шрэдынгер захварэў на цяжкую хваробу, яму быў пастаўлены дыягназ — сухоты, такім чынам дзевяць месяцаў навукоўцу давялося правесьці ў курортным мястэчку Ароза ў швайцарскіх Альпах[18]. У творчых адносінах цюрыхскія гады апынуліся найбольш плённымі для Шрэдынгера, які напісаў тут свае клясычныя працы па хвалевай мэханіцы. Вядома, што ў пераадоленьні матэматычных цяжкасьцяў вялікую дапамогу яму аказаў Вайль[19]. У студзені 1926 году навуковец апублікаваў у часопісе «Annalen der Physik» артыкул «Quantisierung als Eigenwertproblem» па хвалевай мэханіцы і тое, што цяпер вядома як раўнаньне Шрэдынгера. Гэты артыкул унівэрсальна адзначаецца як адно з найбольш важных дасягненьняў XX стагодзьдзя, якое ажыцьцявіла рэвалюцыю ў квантавае мэханіцы, ды і ўва ўсёй фізыцы і хіміі.

У 1927 годзе ён стаў пераемнікам Макса Плянка ва ўнівэрсытэце Фрыдрыха-Вільгэльма ў Бэрліне. Тады ж яго абралі сябрам Акадэміі навук. Аднак у 1933 годзе Шрэдынгер вырашыў пакінуць Нямеччыну ў знак пратэсту супраць антысэмітызму нацыстаў. Ён атрымаўся пасаду запрошанага прафэсару ў Коледж Магдалены ў Оксфардзкім унівэрсытэце. Неўзабаве пасьля гэтага ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію сумесна з Полем Дыракам. Атрымаць сталую пасаду ў Оксфардзе не атрымалася празь ягонае нетрадыцыйнае прыватнае жыцьцё, бо Шрэдынгер жыў зь дзьвюма жанчынамі[20]. У 1934 годзе Шрэдынгер чытаў лекцыі ў Прынстанскім унівэрсытэце. А ў 1936 годзе атрымаў пасаду ва ўнівэрсытэце Граца ў Аўстрыі.

У 1935 годзе падчас актыўнага ліставаньня з Альбэртам Айнштайнам ён прапанаваў разумовы экспэрымэнт — «ката́ Шрэдынгера».

. . . Эрвін Шрэдынгер . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Эрвін Шрэдынгер . . .

Previous post Вуліца Савецкая (Гомель)
Next post Маскоўская вобласьць