Стэфана Маўры

Стэфана Маўры (па-італьянску: Stefano Mauri; нарадзіўся 8 студзеня 1980 году, Монца, Італія) — італьянскі футбаліст. Стэфана зьяўлецца атакавалым паўабаронцам, ягонымі ключавымі атрыбутамі ёсьць дрыблінг і перадачы. Ён, у асноўным, гуляе левай нагой, але мае й добрую правую нагу.

Стэфана Маўры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 студзеня1980 (41 год)
Монца, Італія
Рост 184 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—1999
1999—2001
2001—2003
2003—2004
2004—2006
2006—2016
2017
Бругэрыё
Мэда
Мадэна
Брэшыя
Удынэзэ
Ляцыё
Брэшыя
23 (10)
82 (12)
34 (2)
30 (7)
48 (5)
253 (42)
12 (1)
Зборныя
2004—2011 Італія 11 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

. . . Стэфана Маўры . . .

Стэфана пачаў кар’еру ва ўзросьце шаснаццаці гадоў у клюбе «Бругэрыё». Адтуль ён перайшоў у клюб «Мэда», дзе правёў тры гады. У 2001 годзе Маўры стаў гульцом клюбу «Мадэна», дзе 14 верасьня 2001 году дэбютаваў у Сэрыі А матчам супраць «Міляну», якая апынулася для мадэнцаў паразай зь лікам 0:3. Па заканчэньні сэзону, «Мадэна» выкупіла другую палову правоў на гульца. У 2003 годзе Маўры перайшоў, на правах арэнды, у «Брэшыю», дзе правёў сэзон.

У 2004 годзе клюб «Удынэзэ» выкупіў 50% правоў на гульца. Там ён правёў два сэзоны, але калі ў першым Маўры часьцяком выходзіў на поле, то ў другім вялікая колькасьць часу праводзіў на лаве запасных. У 2006 годзе Маўры быў арандаваны клюбам «Ляцыё». Ягонай першай гульнёй стаў матч у розыгрышу Кубка Італіі супраць «Інтэра», які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1. У траўні 2011 году Стэфана цікавіўся піцерскі «Зэніт»[1].

28 траўня 2012 году Стэфана быў арыштаваны па падазрэньні ў арганізацыі дамоўных матчаў[2].

. . . Стэфана Маўры . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Стэфана Маўры . . .

Previous post Зымбабвійскі даляр
Next post Віцязь (прадпрыемства)