Нікалае Чаўшэску

Нікала́е Чаўшэ́ску (па-румынску:  Nicolae Ceauşescu (зьвесткі); 5 лютага [ст. ст. 26 студзеня] 1918, Скарнічэшці, жудзец Олт, Каралеўства Румыніі — 25 сьнежня 1989, Тыргавіштэ, Сацыялістычная рэспубліка Румынія) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, генэральны сакратар ЦК Румынскай камуністычнай партыі (РКП) у 1965—1989 гадох. Прэзыдэнт СРР у 1974—1989 гадох.

Нікалае Чаўшэску

Чаўшэску ў маладосьці
Генэральны сакратар РКП
11 ліпеня 1965  25 сьнежня 1989
Папярэднік: Георге Геаргіў-Дэж
Наступнік: пасада скасаваная
Першы прэзыдэнт СРР
29 красавіка 1974  25 сьнежня 1989
Прэм’ер-міністар:
  • Маня Мэнэску
  • Іліе Вэрдэц
  • Канстанты Дэскэлэску
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Іён Іліеску
Прэзыдэнт Дзяржаўнага савету Румыніі
9 сьнежня 1967  22 сьнежня 1989
Прэм’ер-міністар:
  • Іён Георге Маўрэр
  • Маня Мэнэску
  • Іліе Вэрдэц
  • Канстанты Дэскэлэску
Папярэднік: Ківу Стойка
Наступнік: пасада скасаваная
Чалец [Вялікі нацыянальны сход Румыніі
31 траўня 1950  3 кастрычніка 1955
Прэзыдэнт:
  • Канстантын Іён Паргон
  • Пэтру Гроза
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 студзеня1918
Скарнічэшці, Олт, Каралеўства Румыніі
Памёр: 25 сьнежня1989 (71 год)
Тыргавіштэ, Сацыялістычная рэспубліка Румынія
Партыя: Румынская камуністычная партыя
Сужэнец: Элена Чаўшэску[d]
Дзеці: Валентын, Зоя, Ніку

Прыйшоўшы да ўлады, Нікалае Чаўшэску палегчыў цэнзуру СМІ і адкрыта асудзіў уварваньне Варшаўскага пакту ў Чэхаславаччыну, здабыўшы папулярнасьць. Аднак неўзабаве ягоны таталітарны рэжым стаў самым рэпрэсіўным ва Ўсходнім блёку. З дапамогай тайнай службыСэкурытатэ Чаўшэску ўсчаў татальнае сачэньне за грамадзянамі, рэпрэсіі і катаваньні, падпарадкаваў СМІ. Правал эканамічнай палітыкі ў 1970-х гадох прывёў да скачку вонкавай запазычанасьці Румыніі. Каб іх пагасіць, у 1982 року Чаўшэску экспартаваў большасьць сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі, што прывяло да рэзкага падзеньня ўзроўню жыцьця і дэфіцыту харчаваньня, вады, алею, цяпла, электрычнасьці, лекаў, іншых тавараў першай неабходнасьці. На згаршэньне ягонага культу асобы паўплываў таксама нэпатызм і пагаршэньне вонкавых стасункаў, нават з СССР.

У сьнежні 1989 року ў Тымішаары пачалася антыўрадавая дэманстрацыя, расстраляная 17 сьнежня ўрадавымі сіламі. Пасьля гэтага па ўсёй краіне выбухнулі пратэсты. Чаўшэску з жонкай зьляцелі з Бухарэсту, але былі затрыманыя арміяй, якая перайшла на бок паўстанцаў. Суд над Нікалае і Эленай Чаўшэску прызнаў іх вінаватымі ў эканамічным сабатажы і генацыдзе, пасьля чаго яны былі неадкладна расстраляныя 25 сьнежня. Румынская рэвалюцыя стала адзіным гвалтоўным прыкладам скіданьня камуністычнай улады ў дзяржавах сацыялістычнага блёку.

. . . Нікалае Чаўшэску . . .

  • Герой Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія (1971)
  • Герой Сацыялістычнай Працы Рэспублікі (Румынія, 1964)
  • Ордэн Леніна (СССР, 1978)
  • Ордэн Карла Маркса (НДР)
  • Ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына»
  • Ордэн Слана (Данія)
  • Шаноўны ордэн Бані, Вялікі Крыж
  • Каралеўскі Нарвэскі ордэн Сьвятога Оляфа
  • Ордэн Ганаровага легіёну (Францыя)

. . . Нікалае Чаўшэску . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Нікалае Чаўшэску . . .

Previous post Кубак афрыканскіх нацыяў 2013 году
Next post Станьковічы