
Мількі (Гарадзенская вобласьць)
Мі́лькі[1] — вёска ў Іўеўскім раёнеГарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
-
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мількі.
. . . Мількі (Гарадзенская вобласьць) . . .
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага паветуВіленскай губэрні. У 1861 г. 49 рэвіскіх душ, 2 жыхары адносіліся да вольных сялянаў, дзяржаўная ўласнасьць. У 1897 г. 24 двары, 170 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 г. 20 двароў, 165 жыхароў, якія мелі 98 дзесяцін зямлі, 55 кароў, 15 коней. Працавала школа граматы.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтваПольшчы.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (44 двары, 270 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага. З 20 студзеня 1960 году ў Іўеўскім раёне. Уваходзіла ў саўгас «Чарнэлі». З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 159 жыхароў. Да 1972 г. працавала пачатковая школа. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі». Дзейнічалі клюб, крама. У 1999 г. 32 двары, 51 жыхар.
- 2010 год — 25 чалавек[2]
- 1999 год — 51 чалавек, 32 двары
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
- Вынікі перапісу
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.
. . . Мількі (Гарадзенская вобласьць) . . .