Міжнародны нумар банкаўскага рахунку

Міжнаро́дны ну́мар ба́нкаўскага раху́нку (па-ангельску: International Bank Account Number, IBAN) — міжнародны стандарт ідэнтыфікацыі банкаўскіх рахункаў па-за нацыянальнымі межамі. Спачатку быў прыняты Эўрапейскім камітэтам па банкаўскіх стандартах, а пасьля і як міжнародны стандарт ISO 13616:1997, пазьней як ISO 13616:2007. Афіцыйна рэгістрацыяй нумароў IBAN у адпаведнасьці са стандартам, пачынаючы з ISO 13616:2003, займаецца асацыяцыя SWIFT.

Дзяржавы-карыстальнікі стандарту IBAN

. . . Міжнародны нумар банкаўскага рахунку . . .

Першапачаткова IBAN быў распрацаваны для правядзеньня плацяжоў у межах Эўрапейскага зьвязу, але ягоны гнуткі фармат здаўся прыдатным і для сусьветных мэтаў. Кліентаў, асабліва фізычныя асобы й дробныя прадпрыемствы, бянтэжыць разнастайнасьць розных нацыянальных стандартаў па банкаўскіх рахунках. IBAN выкарыстоўвае гнуткі і пры гэтым сыстэматычны фармат ідэнтыфікацыі рахунку і разам з тым утрымлівае праверачную інфармацыю для пазьбяганьня памылковай транскрыпцыі.

IBAN складаецца з alpha-2-коду краіны па ISO 3166-1, за якімі ідуць 2 праверачныя лічбы, а за імі — да 30 літара-лічбавых сымбаляў нумару банкаўскага рахунку ў нацыянальных межах, гэтак званы Базавы нумар банкаўскага рахунку (па-ангельску: Basic Bank Account Number (BBAN)). Нацыянальныя банкаўскія асацыяцыі самі вызначаюць даўжыню апошняга, але гэтая даўжыня павінна быць аднолькавай для ўсіх банкаў унутры краіны.

Агульны фармат IBAN
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34
Код краіны кан­троль­ны лік Унутрыдзяржаўны нумар рахунку

У Беларусі пераход на выкарыстаньне рахункаў у міжнародным фармаце адбыўся 4 ліпеня 2017 року[1]. Заплянаваны раней пераход з 1 студзеня 2017 року[2] быў адкладзены з прычыны правядзеньня дэнамінацыі беларускага рубля[3].

Фармат беларускага IBAN (28 сымбаляў)[4][5]
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
BY Кан­троль­ная сума Код банку Нумар балянсавага рахунку Нумар рахунку

Нягледзячы на тое, што пры пазначэньні IBAN у электронных ці папяровых крыніцах паміж кожнымі 4 сымбалямі нумару ўстаўляецца прагал для ягонага лепшага візуальнага чытаньня, непасрэдна пры пераказе грошай нумар не павінен утрымліваць прагалы.

. . . Міжнародны нумар банкаўскага рахунку . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Міжнародны нумар банкаўскага рахунку . . .

Previous post Мількі (Гарадзенская вобласьць)
Next post Кароткія нарды