Маскоўская вобласьць

article - Маскоўская вобласьць

Маскоўская вобласьць (па-расейску: Московская область) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, які разьмешчаны ў цэнтры Рускай раўніны, у міжрэччы Акі і Волгі, паміж 54° і 57° паўночнай шыраты і паміж 35° і 40° усходняй даўгаты.

Маскоўская вобласьць
Московская область
Герб

Сьцяг

Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Масква
Улучае 36 раёнаў
Найбольшы горад Масква
Іншыя буйныя гарады Балашыха, Падольск, Хімкі, Каралёў, Мыцішчы, Люберцы
Дата ўтварэньня 14 студзеня 1929
Губэрнатар Андрэй Вараб’ёў
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2016) 7 312 439 (2-е месца)
Шчыльнасьць 165 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы — 90,87%, украінцы — 2,23%, татары — 0,80 %, беларусы — 0,64%
Плошча 44 379 км² (55-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт
 310 м
 97 м
Месцазнаходжаньне Маскоўскай вобласьці
Мапа Маскоўскай вобласьці
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-MOS
Тэлефонны код 496, 498 і 495
Код аўтам. нумароў 50, 90, 150
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гістарычна вобласьці папярэднічала Маскоўская губэрня, заснаваная Пятром I у 1708 годзе. Вобласьць была створаная 14 студзеня 1929 году падчас ператварэньняў адміністрацыйнае сыстэмы краіны.

Рэльеф раўнінны, з поўначы і захаду — Смаленска-Маскоўскае ўзвышша, на ўсходзе — Мяшчорская нізіна. Мяжуе на паўночным захадзе і на поўначы зь Цьвярской вобласьцю, на поўначы — зь Яраслаўскай, на паўночным усходзе і на ўсходзе — з Уладзімерскай, на паўднёвым усходзе — з Разанскай, на поўдні — з Тульскай, на паўднёвым захадзе — з Калускай, на захадзе — са Смаленскай абласьцьмі.

Адміністрацыйны цэнтар — горад Масква, які адначасова зьяўляецца і самастойным суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі.

. . . Маскоўская вобласьць . . .

  1. Адзінцоўскі раён
  2. Азёрскі раён
  3. Арэхава-Зуеўскі раён
  4. Валакаламскі раён
  5. Васкрасенскі раён
  6. Дзьмітраўскі раён
  7. Зарайскі раён
  8. Істрынскі раён
  9. Каломенскі раён
  10. Кашырскі раён
  11. Клінскі раён
  12. Латошынскі раён
  13. Ленінскі раён
  14. Лухавіцкі раён
  15. Любярэцкі раён
  16. Мажайскі раён
  17. Мыцішчынскі раён
  18. Нара-Фамінскі раён
  19. Ногінскі раён
  20. Падольскі раён
  21. Паўлава-Пасадзкі раён
  22. Пушкінскі раён
  23. Раменскі раён
  24. Рускі раён
  25. Сергіева-Пасадзкі раён
  26. Серпухаўскі раён
  27. Сонечнагорскі раён
  28. Ступінскі раён
  29. Сярэбрана-Прудзкі раён
  30. Таўдомскі раён
  31. Чырванагорскі раён
  32. Чэхаўскі раён
  33. Шатурскі раён
  34. Шахоўскі раён
  35. Шчоўкаўскі раён
  36. Ягор’еўскі раён

Агульная колькасьць насельніцтва на 2006 год складала 6 628 100 чал. Большую частку насельніцтва вобласьці (больш за 90 %) складаюць расейцы. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва — 144,1 чал. на км² (2005) — самая вялікая сярод расейскіх рэгіёнаў, што абумоўлена высокай доляй гарадзкога насельніцтва — 80,5 % (2005). Найбольшая шчыльнасьць ў самых блізкіх да Масквы раёнах (Любярэцкам, Балашыхінскім, Чырванагорскім і інш.), найменшая — у акраінных раёнах — Латошынскім, Шахоўскім, Мажайскім, дзе яна складае каля 20 чал./км²; рэдка заселеная таксама ўсходняя частка Мяшчэрскай нізіны (меней за 20 чал./км²).

Нацыянальны склад: расейцы (90,87 %), украінцы (2,23 %), татары (0,80 %), беларусы (0,64 %) і іншыя

Падзяляецца на 36 раёнаў. Найбуйнейшыя гарады: Балашыха, Падольск, Хімкі, Каралёў, Мыцішчы, Люберцы.

Маскоўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Рэспублікі
Краі
Вобласьці
Гарады фэдэральнага значэньня
Аўтаномная вобласьць
Аўтаномныя акругі
Ліквідаваныя
  • Агінская Бурацкая аўтаномная акруга
  • Камчацкая вобласьць
  • Карацкая аўтаномная акруга
  • Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга
  • Пермская вобласьць
  • Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга
  • Усьць-Ардынская Бурацкая аўтаномная акруга
  • Чыцінская вобласьць
  • Эвэнкійская аўтаномная акруга
Фэдэральныя акругі
Колішняя фэдэральная акруга
Курсівам — тэрыторыі Ўкраіны, пад кантролем Расеі

. . . Маскоўская вобласьць . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Маскоўская вобласьць . . .

Previous post Эрвін Шрэдынгер
Next post Friedrich Wilhelm Alexander von Tschammer und Osten