
Кубак афрыканскіх нацыяў 2013 году
Кубак афрыканскіх нацыяў 2013 году — галоўнае футбольнае спаборніцтва Афрыкі сярод нацыянальных камандаў, якое праходзіла з 19 студзеня па 10 лютага 2013 году ў Паўднёвай Афрыцы. Спаборніцтва павінна было праводзіцца ў Лібіі, аднак паводле рашэньня Канфэдэрацыі афрыканскага футболу (КАФ), яно было перанесена ў Паўднёвую Афрыку. Лібія атрымала права на правядзеньне турніру пасьля перамогі над нігерыйскай заяўкай разам з трыма іншымі прэтэндэнтамі, Анголай, Габонам і Экватарыяльнай Гвінэяй. Прапановы з Мазамбіку, Намібіі, Зымбабвэ й Сэнэгалу былі адхіленыя раней і не дасягнулі канчатковых сьпісаў. Упершыню ў гісторыі КАФ гаспадары трох пасьлядоўных турніраў былі абраны ў адзін і той жа час, Ангола стала месцам правядзеньня чэмпіянату ў 2010 годзе, Габон і Экватарыяльная Гвінэя былі абраны ў якасьці гаспадароў чэмпіянату ў 2012 годзе й Паўднёвая Афрыка — у 2013 годзе.
У трэці раз у сваёй гісторыі пераможцам турніру стала зборная Нігерыі. Яна атрымала права ўзяць удзел у розыгрышу Кубка канфэдэрацыяў2013 годзе, які праходзіў у Бразыліі ў якасьці прадстаўніка ад Афрыцы, у групе разам з Гішпаніяй, Уругваем і Таіці.
. . . Кубак афрыканскіх нацыяў 2013 году . . .
Чэмпіянат праходзіў на пяці стадыёнах.
. . . Кубак афрыканскіх нацыяў 2013 году . . .