Кароткія нарды

Кароткія на́рдынастольная гульня для двух гульцоў, адзін з найбольш папулярных відаў гульні ў нарды. Гульнявое поле складаецца з дваццаці чатырох вузкіх трохкутнікаў, якія называюцца пунктамі. Трохкутнікі чаргуюцца па колеры і аб’яднаныя ў чатыры групы па шэсьць трохкутнікаў у кожнай. Пункты нумаруюцца для кожнага гульца асобна, пачынаючы з дома дадзенага гульца. Самы далёкі пункт зьяўляецца 24-м пунктам, ён таксама зьяўляецца першым пунктам апанэнта. Для белых нумарацыя пунктаў зробленая паводле гадзіньнікавай стрэлкі, для чорных — супраць гадзіньнікавай стрэлкі. Гульнявыя фішкі рухаюцца ў адпаведнасьці з вынікам кіданьня гульнявых костак, гулец перамагае, калі перамесьціць ўсе свае фішкі з гульнявога поля раней за суперніка. Існуе вялікая колькасьць розных варыянтаў нардаў, але большасць з іх маюць агульныя характэрныя рысы. Кароткія нарды адносяцца да клясы настольных гульняў, зьяўляючыся адным з самых старажытных відаў такіх гульняў.

Набор для гульні ў нарды, які ўключае ў сябе гульнявую дошку, па 15 шашак двух колераў, дзьве пары гульнявых костак, куб падваеньня і шклянкі для выкіданьня гульнявых костак.

Хоць шанцаваньне мае значны ўплыў на вынік гульні, стратэгія гуляе важную ролю ў доўгатэрміновым пэрспэктыве[1]. Пры кожным кідку гульнявых костак гулец павінен выбіраць паміж магчымымі варыянтамі хадоў сваімі шашкамі, пры гэтым прымаючы да ўвагі магчымыя контар-хады апанэнта. Існуе ўсталяваны набор тыпавых тактык і магчымых варыянтаў.

Як і шахматы, нарды зь вялікай цікавасьцю вывучаюцца кампутарнай навукай. Следзтвам такіх дасьледаваньняў сталі кампутарныя праграмы для гульні ў нарды, якія перамагаюць лепшых «жывых» гульцоў сьвету.

. . . Кароткія нарды . . .

Гісторыя нардаў налічвае каля 5 тысяч гадоў і пачалася прыкладна ў той жа час, што і гісторыя шахматаў. Найбольш шырока распаўсюджаная вэрсія сьцьвярджае, што гульня паходзіць з Мэсапатаміі[2][3][4][5], многія іншыя вэрсіі адносяць месца паходжаньня гэтай гульні да Індыі, амаль да ўсіх краінаў Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу, альбо да Эгіпту. Часьцяком гісторыі ахутаныя прыгожымі легендамі. Праз узаемапранікненьне культураў гульні, падобныя на нарды, распаўсюдзіліся практычна па ўсім краінам на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Старажытныя грэкі пачалі гуляць у іх раней за старажытных рымлянаў, а пасьля гульня распаўсюдзілася сярод цюркскіх народаў. З раньняга сярэднявечча нарды ў Эўропе амаль забыліся. Іхнае адраджэньне пачалося ў рэгіёне у канцы XI стагодзьдзя і ўжо ў пачатку XVII стагодзьдзя нарды атрымалі неафіцыйны статус гульні каралёў. У 1743 годзе ў Ангельшчыне былі ўведзеныя адзіныя правілы, а гульня атрымала ангельскую назву бэкгэман (анг. backgammon), то бок кароткія нарды. Менавіта гэтая вэрсія гульні атрымала шырокае распаўсюд у Эўропе і Амэрыцы. Захавалася таксама клясычная вэрсія, якая з старажытнасьці захавала амаль першапачатковы выгляд, які мае назву доўгія нарды[6].

. . . Кароткія нарды . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Кароткія нарды . . .

Previous post Міжнародны нумар банкаўскага рахунку
Next post Азорскія астравы