
Жамыслаўль
Жамысла́ўль[1], Жэмласлаў[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўі. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсаветуІўеўскага раёнуГарадзенскай вобласьці.
. . . Жамыслаўль . . .
Існуе меркаваньне, што афіцыйная назва «Жамыслаўль» зьяўляецца няслушным перакручваньнем традыцыйнай назвы паселішча «Жэмласлаў». Менавіта гэтая назва найбольш адпавядае вымаўленьню мясцовых жыхароў. Тым часам сам тапонім утварыўся ад прозьвішча Жэмла[2].
Мяркуецца, што першай назвай паселішча была Пятроўшчына[2], а маёнтак зваўся Кандрацішкі. Яны ўваходзілі ў склад Ашмянскага паветуВіленскага ваяводзтва і былі ў валоданьні Яна Зяновіча. У 1587 годзе ягоныя дзеці прадалі Кандрацішкі ашмянскаму падкаморніку Стэфану Роскаму. У той час да маёнтку належалі вёскі Шайдзюны, Высоцкія, Жамайтукі, а таксама частка пушчы, што ляжала ўздоўж дарогі зь Дзевянішак у Наваградак.
Каля 1700 году маётак знаходзіўся ў валоданьні Марцыяна з Тучына Жэмлы, падкаморага ашмянскага[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жэмласлаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. 4 студзеня 1807 году граф Якуб Умястоўскі, які набыў маёнтак у Антонія Кяневіча, мазырскага земскага судзьдзі, распачаў тут будаваньне палаца. Якуб пераехаў у Жэмласлаў з Клявіцы, якую разам з братам Марцінам яны купілі ў Вінцэнта Грабскага ў 1786 годзе. Граф любіў падабенства, таму дом стаўся паменшанай копіяй Лазенкаўскага палаца ў Варшаве.
Каля 1861 году ў склад маёнтку Жэмласлава ўваходзіла 13 мясцовасьцяў, у тым ліку вёскі: Бялыншчына, Навасады, Раманы, Рыбакі, Шайдзюны, Шаркуці, Высоцкія, Жамайтукі. Увесну і ўлетку 1861 году тут адбыліся сялянскія хваляваньні, якія скончыліся сутычкай з расейскім войскам; непакорлівых цягнулі на пакараньне ў Жэмласлаў, дзе стаялі казакі. Францішак Багушэвіч прысьвяціў гэтым падзеям верш «Хрэсьбіны Мацюка», у якім апавядаецца пра маскалізацыю колішняга Вялікага Княства Літоўскага праз гвалтоўнае далучэньнем тутэйшых сялянаў-каталікоў да Маскоўскага патрыярхату. Тым часам нязгодных зьмяніць веру расейскія карнікі абвяшчалі «палякамі »: Ну і далі ж мне добра на знак: Цягнулі, біўшы, у Замаслаў, Каб помніў крэпка, што я паляк, Каб і вам гэта здарэньне сказаў![4].
- Старая графіка Жэмласлава
-
Палац. Н. Орда, 1875
-
Чорна-белая вэрсія
-
Літаграфія з малюнка Н. Орды, 1878
-
З боку ракі Гаўі, 1898
-
Палац, 1898
-
Палац, 1916
-
Палац, да 1918
-
Палац, 1926
. . . Жамыслаўль . . .