Вялікі тэатар Беларусі

Нацыяна́льны акадэмі́чны Вялі́кі тэа́тар о́пэры і бале́ту — галоўны опэрны і балетны тэатар Беларусі.  

Вялікі тэатар Беларусі

Будынак тэатру
Дата ўтварэньня 25 траўня1933 (88 гадоў таму)
Тып Тэатар
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне Менск, пл. Парыскай Камуны, 1
Каардынаты 53.910286° пн. ш. 27.561387° у. д. / 53.910286; 27.561387
Генэральны дырэктар Вячаслаў Гарбузаў
Мастацкі кіраўнік балету Юры Траян
Галоўны мастак Аляксандар Касьцючэнка
Галоўны дырыжор Віктар Пласкіна
Сайт bolshoibelarus.by
Колішняя назва Дзяржаўны тэатар опэры і балету

. . . Вялікі тэатар Беларусі . . .

Гісторыя тэатру распачалася ў 1920-я гады на сцэне Першага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), які меў у сваім складзе салістаў опэры, харавую і балетную групы і невялікі сымфанічны аркэстар. Ужо тады ставіліся музычна-драматычныя спэктаклі, урыўкі з опэраў і балетаў, гучала народная музыка. У 1920-я гады будучыя зоркі беларускага опэрнага і балетнага мастацтва навучаліся ў музычных тэхнікумах Менску, Віцебска, Гомелю, а таксама ў створанай у 1930 годзе Дзяржаўнай студыі опэры і балету, якую ўзначальваў вядомы сьпявак Антон Баначыч. За тры гады ў студыі былі падрыхтаваныя прафэсійныя артысты і пастаўлены опэры «Залаты певень», «Кармэн», «Яўген Анегін», «Царская нявеста».[1]

Урачыстае адкрыцьцё самастойнага тэатру опэры і балету адбылося на сцэне Першага дзяржаўнага тэатра25 траўня1933 году спэктаклям «Кармэн»[1].

У Савецкім Саюзе тэатар меў устойлівую рэпутацыю аднаго з самых яскравых і творча жыцьцяздольных опэрных і балетных калектываў. Яго высокі мастацкі ўзровень у розны час вызначалі такія вядомыя дырыжоры, як Анісім Брон, Уладзімер Пірадаў, Леў Любімаў, Тацьцяна Каламійцава, Яраслаў Вашчак, Уладзімер Машэнскі, Генадзь Праватораў, Аляксандр Анісімаў; рэжысэры Алег Маралеў, Дзьмітрый Смоліч, Юры Ужанцаў, Сямён Штэйн, Вячаслаў Цюпа, Маргарыта Ізворска-Елізар’ева; балетмайстры Леў Крамарэўскі, Канстанцін Мулер, Сямён Дрэчын, Аляксей Андрэеў, Атар Дадышкіліяні, Валянцін Елізар’еў; мастакі Сяргей Мікалаеў, Яўген Чамадураў, Эрнст Гейдэбрэхт, Яўген Ждан, Вячаслаў Вокунеў[1].

У 1996 годзе ў выніку рэарганізацыі адзіны тэатар падзяліўся на дзьве самастойныя структуры: опэры і балету. У 2009 годзе пасьля завяршэньня капітальнае рэканструкцыі будынку тэатру было прынятае рашэньне зноў аб’яднаць трупы ў адзіны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету[1].

. . . Вялікі тэатар Беларусі . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Вялікі тэатар Беларусі . . .

Previous post Усяслаў Чарадзей
Next post Нарвік