Брылёўскі летапіс

«Брылёўскі летапіс» — газэта, інфармацыйна-грамадзкі бюлетэнь, выдаецца з 3 траўня 2006 году[1][2]. Першапачаткова выходзіла накладам у 50 асобнікаў, з 2010 — 99[3]. Таксама выходзіць у ан-лайн вэрсіі[4]. Выдаецца ў вёсцы Брылі (Магілёўскага раёнуМагілёўскай вобласьці). Заснавальнік і галоўны рэдактар — Мікалай Яцкоў[5][6].

Брылёўскі летапіс
Тып газэта
Заснавальнік Мікалай Яцкоў
Галоўны рэдактар Мікалай Яцкоў
Заснаваная травень 2006 году
Мова беларуская
Штаб-кватэра 213107, Магілёўскі раёнМагілёўскай вобласьці, вёска Брылі, вул. Юбілейная 6-7
Наклад 99
Афіцыйны сайт kamunikat.org/bryleuski_…

. . . Брылёўскі летапіс . . .

Газэта «Брылёўскі летапіс» выдаецца накладам у 50 асобнікаў памерам у 8 старонак фарматам А-4, з фотаілюстрацыямі. Газэта зьмяшчае нататкі аб тым, што адбываецца ў вёсцы Брылі і ў навакольлі, а таксама ў Магілёўскай вобласьці і краіне (падзеі ў газэце аглядаюцца праз вытрымкі з абласных і нацыянальных газэт). Матэрыялы друкуюцца на мове аўтараў, пераважна па-беларуску.

Рэдактар і выдавец «Брылёўскага летапісу» — Мікалай Яцкоў, загаднік Брылёўскага сельскага Дому культуры і вядомы ў вобласьці кампазытар-песеньнік. М. Яцкоў наладзіў у Брылях вольны канал інфармаваньня землякоў для таго, каб, як ён сам зьвяртаецца да чытачоў у першым нумары:

…лепш ведаць і разумець гісторыю і сённяшні дзень нашых мясцін… А той, хто ведае мінулае і разумее сёньняшняе, упэўнена крочыць у будучае…

Мікалай Яцкоў, Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Брылёўскі летапіс» — 5-е па ліку выданьне ў Магілёўскім рэгіёне (у якім цяпер няма зарэгістраваных недзяржаўных газэт)[7].

. . . Брылёўскі летапіс . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Брылёўскі летапіс . . .

Previous post Пятро Васілеўскі
Next post Мількі (Гарадзенская вобласьць)