
Tom Clancy’s EndWar
Tom Clancy’s EndWar (па-беларуску: Канец вайны Тома Клэнсі) — кампутарная гульня ў жанры апакаліптычнайстратэгіі ў рэальным часе, распрацаваная кампаніяй Ubisoft Shanghai і выдадзеная кампаніяй Ubisoft Entertainment у пачатку лістапада 2008 году для асноўных гульнявых кансоляў сёмага пакаленьня і 24 лютага 2009 году для пэрсанальных кампутараў.
. . . Tom Clancy’s EndWar . . .
Неймаверная падзея адбылася ў 2015 годзе. У выніку абмену ядзернымі ўдарамі на Блізкім Усходзе было забіта 20 мільёнаў чалавек і парушаныя сусьветныя пастаўкі нафты. Цана сырой нафты падскочыла да адзнакі 800 даляраў за барэль. Праз год была ўхіленая магчымасьць ўзьнікненьня сусьветнага ядзернага канфлікту, калі ЗША і Эўропа разгарнулі комплексны касьмічны супрацьракетны шчыт. За імі рушыла ўсьлед Расейская Фэдэрацыя са сваёй удасканаленай сыстэмай ПРА. Міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты цалкам састарэлі. Расея становіцца асноўным пастаўшчыком энэрганосьбітаў і перажывае неверагодны эканамічны бум. На фоне эканамічных посьпехаў Расейская Фэдэрацыя хутка вяртае сабе статус асноўнай звышдзяржавы і аднаўляе сваю ваенную моц. А ў гэты час уся кантынэнтальная Эўропа аб’ядноўваецца для стварэньня Эўрапейскай Фэдэрацыі. Гэтай новай нацыі наканавана стаць грознай звышдзяржавай 21 стагодзьдзя. У 2020 годзе ЗША завяршаюць будаўніцтва Зоркі волі (па-ангельску: Freedom Star), арбітальнай ваеннай плятформы, якая выклікае шматлікія спрэчкі і парушае сусьветную расстаноўку сіл. Эўрапейская Фэдэрацыя з пратэстам выходзіць з НАТО. Адносіны паміж Эўропай, ЗША, і Расеяй становяцца ўсё больш нацягнутымі і хутка дасягнуты крытычнай адзнакі. Сьвет застыў напярэдадні апошняй вайны. У гульні маюцца 9 навучальных сюжэтных місіяў, зь іх 2 залежаць ад выбару фракцыі (пасьля 7. Місіі).
У першай місіі эўрапейскаму камандзіру даецца заданьне зьнішчыць надыходзячыя танкі тэрарыстаў у Харватыі. У другой місіі мы ў ролі амэрыканскага палкоўніка адбіваем напад на Касьмічны цэнтар імя Кенэдзі ў Флорыдзе. Гэта першая з так званых «нападаў чацвёртага красавіка». У трэцяй адлюстроўваем атаку тэрарыстаў на нафтазавод ў Розенбурге (Галяндыя, Эўрапейская Фэдэрацыя). У чацьвертай місіі адбіваем атаку на тэрмаядзерны рэактар у Расеі (наогул-то былой Беларусі). Прычым генэрал ясна дае зразумець, што ён выдатна дасьведчаны аб нападзе яшчэ да яе пачатку: «вось і яны, пачынаюць напад, аб якой у навінах абвясьцілі 20 хвілін назад». У місіі пятай амэрыканцы захопліваюць міністра абароны Эф. Замацаваўшыся ў порце Капэнгагена, стрымліваюць націск эўрапейцаў. У місіі шосты бярэм камандаваньне войскамі Эф і адбіваем порт Капэнгагена. Пасьля заканчэньня паведамляецца аб тым, што канфлікт у Даніі ня перарос у вайну. У місіі сёмы мы даведаемся, што менавіта РФ арганізавала атакі чацьвёртага красавіка. Пад выглядам тэрарыстаў расейскі атрад спэцыяльнага прызначэньня ўкараняе ў эўрапейскую ПРА кампутарны вірус «Штылет». Пасьля місіі бачым ролік пра тое, што супрацьракетнай спадарожнік Эф з-за ўкаранёнага віруса зьнішчыў карабель, які ляціць да ваеннай касьмічнай станцыі. ЗША і РФ аб’яўляюць вайну Эўропе. Але пасьля нападу Расеі на Польшчу ЗША аб’яўляюць вайну і РФ. Па выбары можна зьнішчыць рэзэрвовы карабель амэрыканцаў ці дзьве іншыя мэты нападаў чацьвёртага красавіка.
. . . Tom Clancy’s EndWar . . .