Яжовыя

«Яжовыя» — паэтычная сцэнка (паводле іншых зьвестак — драматычная паэма[1]) беларускагапаэтаЯна Чачота, напісаная ў 1819 на беларускай мове і прымеркаваная да імянінаў старшыні Таварыства філяматаў Юзэфа Яжоўскага, што адбываліся 19 сакавіка1819 году[2].

Яжовыя
Жанр: паэма
Аўтар: Ян Чачот
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1819
Электронная вэрсія

. . . Яжовыя . . .

У часе напісаньня вершаў Ян Чачот знаходзіўся ў Менску як пісар Радзівілаўскай пракураторыі, створанай на загад імпэратара Аляксандра I у лютым 1814 для ўпарадкаваньня спадчыны апошняга прадстаўніка нясьвіскай галіны РадзівілаўДамініка Радзівіла. Адсюль паэт адаслаў твор сябрам у Вільню, выказаўшы ў паэтычнай форме лёгкае шкадаваньне, што ў той час, як яго прыяцелі «апаражняюць бутэлькі» ў вясёлым застольлі, ён «посьціць, як святы», у Менску, дзе яго прымушае «маршчыніць чало мазольная пасада пісара»[3]. Дасланыя вершы Яна Чачота на ўрачыстасьці зачытвалі Адам Міцкевіч і Тамаш Зан.

Твор пабудаваны ў форме дыялёгу, у якім прамаўляюць беларускія сяляне, што прыйшлі павіншаваць Яжоўскага на сваёй уласнай мове. Дзейнымі асобамі паэмы зьяўляюцца цівун, войт, дзясятнік, хор хлопцаў і дзяўчат і сьпеў Мікіты.

Як адзначае дасьледнік польскай літаратуры Станіслаў Станкевіч, гэта была першая спроба Яна Чачота пісаць па-беларуску[4]. Уважаючы на тое, што ў той час не было ўнармаванага беларускага правапісу ды граматыкі, паэт здолеў зь нешматлікімі выняткамі дакладна перадаць фанэтычныя і марфалягічныя асаблівасьці наваградзкай гаворкі беларускае мовы[4].

. . . Яжовыя . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Яжовыя . . .

Previous post Камуна (Любанскі раён)
Next post Плянты (гміна Міхалова)