
Фэдэрыка Бальцарэцьці
Фэдэрыка Бальцарэцьці (па-італьянску: Federico Balzaretti; нарадзіўся 6 сьнежня1981 году, Турын, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. У 2010—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Завяршыў кар’еру ў жніўні 2015 году.
. . . Фэдэрыка Бальцарэцьці . . .
Фэдэрыка Бальцарэцьці зьяўляецца выхаванцам клюбу «Тарына» ў школу якога ён прыйшоў ва ўзросьце шасьці гадоў. У сэзоне 1998—1999 гадоў ён выклікаўся ў асноўны склад каманды, але ў ім не дэбютаваў. У 1999 годзе Бальцарэцьці быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Варэзэ» дзе правёў два гады. Затым ён гуляў за «Сіену» ў складзе якой дэбютаваў у Сэрыі Б.
У 2002 годзе Бальцарэцьці вярнуўся ў «Тарына» ў складзе якой дэбютаваў 14 верасьня2002 году ў гульні чэмпіянату Італіі супраць «Інтэра». Разам з «Тарына» Бальцарэцьці вылецеў ў Сэрыю Б, але застаўся ў камандзе, дзе паступова станавіўся ключавай асобай[1]. У сэзоне 2004—2005 гадоў «Тарына» зноў выйшаў у Сэрыю А. Аднак клюб быў абвешчаны банкрутам, і 9 жніўня2005 году ўсе гульцы каманды сталі свабоднымі агентамі[2].
Пасьля сыходу з «Тарына» Фэдэрыка падпісаў кантракт зь «Ювэнтусам» для таго, каб не перавозіць цяжарную жонку, Люкрэцыю, з гораду[3]. Тыфозі «Тарына» ўспрынялі пераход, як здраду, тым больш Бальцарэцьці раней кляўся ў любові да клюбу[4]. Заўзятары, у сустрэчах, дзе ягоная каманда сустракалася з «Тарына», асьвіствалі Фэдэрыка[5]. Бальцарэцьці заваяваў месца ў аснове «Ювэнтусу», які стаў чэмпіёнам краіны ў 2006 годзе. Аднак улетку таго ж году, клюб быў абвінавачаны з-за скандалу Кальчаполі, пазбаўлены чэмпіёнскага тытулу й адпраўлены ў Сэрыю Б. Фэдэрыка прыняў рашэньне застацца ў камандзе, і ў матчы другога італьянскага дывізіёну забіў свой першы гол у складзе клюбу, паразіўшы браму «Кратонэ».
. . . Фэдэрыка Бальцарэцьці . . .