Сэн-Бартэльмі

article - Сэн-Бартэльмі

Сэн-Бартэльмі́ — выспа Сан-Бартэльмі і некалькі прылягаючых выспачак, якія належыць Францыі, знаходзіцца ў архіпэлягу Малыя Антылы. У асобную адміністрацыйную адзінку Сан-Бартэльмі была выдзеленая 22 лютага2007 году, да гэтага, яна ўваходзіла ў склад Гвадэлюпы. Як частка Гвадэлюпы, тэрыторыі якая ўваходзіць у склад Францыі, Сэн-Бантэльмі ўваходзіла ў склад Эўрапейскага Зьвязу.

Сэн-Бартэльмі
Collectivité de Saint-Barthélemy
(Сьцяг) (Герб)
Афіцыйная мова француская
Сталіца Густавія
Найбуйнейшы горад Густавія
Форма кіраваньня

прэзыдэнт
прэфэкт
залежная тэрыторыя
Эмануэль Макрон
Дамінік Лакрос
Плошча
 • агульная
21 км²
Насельніцтва
 • агульнае
8450
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас AST (UTC-4)
Дамэн верхняга ўзроўню bl

У рэфэрэндуме 2003 году 79% насельніцтва выказалася за аддзяленьне ад Гвадэлюпы і стварэньня асобнай адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Францыі. Згодна з прынятай францускім парлямэнтам дэклярацыі ад 7 лютага2007 году, якая пачала дзейнічаць 22 лютага 2007 году, Сэн-Бартэльмі зьяўляецца заморскім зьвязам (collectivité d’outremer), як і іншая выспа, якая раней уваходзіла ў склад Гвадэлюпы — Сэн-Мартэн.

Сталіцай Сэн-Бартэльмі зьяўляецца горад Густавія, насельніцтва якога складае каля 3 тыс. чалавек.

Сэн-Бартэльмі была адкрытая ў 1493 годзе Хрыстафорам Калюмбам, і далучая ім да Гішпаніі пад назвай Isla de San Bartolomeo, але гішпанскіх паселішчаў на ёй ня ўзьнікла. У 1648 годзе выспа была анэксаваная Францыяй. Толькі непрацяглы час, у 1784 годзе выспа была занятая Вялікабрытаніяй. 1 чэрвеня1784 году выспа стала швэдзкай калёніяй. Да Францыі Сэн-Бартэльмі вярнулася ў 1878 годзе, стаўшы часткай Гвадэлюпы. У 1963 годзе Сэн-Бартэльмі была аб’яднаная зь іншай францускай выспай Сэн-Мартэн у адну адміністрацыйную адзінку ў складзе Гвадэлюпы. Гэта цягнулася да 21 лютага 2007 году.

. . . Сэн-Бартэльмі . . .

Сэн-Бартэльмісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Залежныя тэрыторыі

. . . Сэн-Бартэльмі . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Сэн-Бартэльмі . . .

Previous post Вяліж
Next post Роўнае Поле (Расонскі раён)