
Роўнае Поле (Расонскі раён)
Ро́ўнае По́ле — вёска на захадзе Расонскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі[3].
Уваходзіць у склад Клясьціцкага сельсавету. Вёску акаляе краявідны заказьнік «Чырвоны Бор». Мясцовая аўтадарога забясьпечвае злучэньне на паўночным захадзе зь Мілавідамі і на паўднёвым усходзе з аўтадарогай Р-132, якая вядзе на ўсход празь Якубова і Клясьціцы на Расоны.
. . . Роўнае Поле (Расонскі раён) . . .
У 1943 годзе ў Роўным Полі месьціліся штабы брыгадаў Расонска-Асьвейскай партызанскай зоны, шпіталі і падпольныя партыйныя органы. У 2-й палове сьнежня 1943 году нямецкія карнікі расстралялі каля 2000 чалавек падчас апэрацыі № 105 «Ота», у ходзе якой спалілі 10 вёсак. Да апэрацыі нямецкія войскі прыцягвалі авіяцыю, артылерыю і танкі. 28—30 сьнежня 1943 году партызанскае камандаваньне вывела праз раку Дрысу за лінію фронту каля 10 000 чалавек[4].
16 ліпеня 1954 года ў Роўнае Поле перанесьлі цэнтар Мілавідзкага сельсавету, які перайменавалі ў Раўнапольскі[5]. 25 сьнежня 1962 году вёска ўвайшла ў склад новаўтворанага Дрысенскага раёну. 6 студзеня 1965 году перададзеная ў склад адноўленага Расонскага раёну. 3 лістапада 1983 году цэнтар Раўнапольскага сельсавету перанесьлі ў Марачкова, а сельсавет перайменавалі ў Марачкоўскі. 8 красавіка 2004 году Роўнае Поле перадалі ў Клясьціцкі сельсавет замест скасаванага Марачкоўскага[6].
- Роўнае Поле (Віцебская вобласьць) // Партал «Надвор’е ў Беларусі», 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
- Клясьціцы (аддзяленьне) // УП «Белпошта», 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
- Уладзімер Генкін, Ігар Капылоў. Расонскі раён (Клясьціцкі сельсавет) // Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласьць / рэд. Валянціна Лемцюгова. — Менск: Тэхналёгія, 2009. — С. 400. — 668 с. — 1320 ас. — ISBN 978-985-458-192-7
- Алена Марозава. «Партызанская рэспубліка Расоны» // Пляцдарм. — 15 студзеня 2014. — № 1 (30).
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- А.Е. Ацясаў. Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. № 55 «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.) // Нацыянальны рэестар правававых актаў Рэспублікі Беларусь. — 31 траўня 2004. — № 9/3363. — С. 6, 12.
. . . Роўнае Поле (Расонскі раён) . . .