
Пераклады Бібліі на эстонскую мову
Эсто́нскія перакла́ды Бібліі зьявіліся даволі позна ў параўнаньні зь іншымі пратэстанцкімі дзяржавамі, паколькі большасьць пастараў цэркваў зьяўляліся нямецкамоўнымі, якія не валодалі эстонскай мовай у дастатковай меры. Першая эстонская Біблія зьявілася толькі ў 1739 року — амаль праз стагодзьдзе пасьля фінскага перакладу (1642) і праз 50 рокаў пасьля пачатку публікацыі перакладу на латыскую мову (1689—1694).
. . . Пераклады Бібліі на эстонскую мову . . .
Першая вядомая спроба перакладу Бібліі на эстонскую мову належыць талінскаму школьніку Гансу Вольфу, які ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя пачаў пераклад некаторых Эвангельскіхпэрыкопаў і літургічных тэкстаў для выкарыстаньня ў набажэнствах. Аднак, на жаль, ён памёр у 1549 року ад чумы, і ягоныя працы не былі апублікаваныя.
У XVII стагодзьдзі справаю перакладаў заняліся лютэранскія пастары. Так, у 1632 року Ёахім Расіньюс(et) апублікаваў «Катэхізіс Лютэра у шасьці частках ды Эвангельскія Пісаньні для нядзельнага чытаньня на цэлы год» на паўднёваэстонскай мове, а ў 1632—1638 Гайнрых Шталь выдаў чатырохтомную царкоўную настольную кнігу на паўночнаэстонскай.
Цалкам Новы Запавет быў перакладзены на эстонскую мову 23-гадовым пастарам Адрыянам Віргініюсам(et). Ягоны пераклад пад назвай Wastne Testament на тартускім дыялекце паўднёваэстонскай мовы быў надрукаваны ў Рызе ў 1686 року накладам 500 асобнікаў, зь якіх да нашага часу захаваліся шэсьць.
Поўны пераклад Новага Запавету на паўночнаэстонскую мову быў апублікаваны ў 1715 року, прычым працу над ім Эбэргард і Гайнрых Гуцлефы скончылі раней, аднак выданьню перашкодзіла Вялікая Паўночная вайна. З 400 надрукаваных асобнікаў гэтага перакладу да нашага часу захаваліся толькі два.
Поўная Біблія на эстонскай мове была выдадзеная ў 1739 року ў перакладзе пастара царквы(et) ў Юры(et)Антона тора Хеле. Перакладам і рэдагаваньнем займаліся некалькі памочнікаў, сярод якіх быў і перакладнік Новага Запавету Эбэргард Гуцлеф. Праца была скончаная ў 1736 року, аднак на выданьне кнігі сьпярша не знайшлося сродкаў. Праз тры рокі пры падтрымцы Нікалаўса Людвіга фон Цынцэндорфа былі надрукаваныя 6015 асобнікаў. Гэты пераклад стаў асновай фармаваньня эстонскае літаратурнае мовы. Пазьней ён шматразова перавыдаваўся і пераглядаўся, апошняя рэдакцыя выйшла ў 1896 року ў Санкт-Пецярбургу.
. . . Пераклады Бібліі на эстонскую мову . . .