Крытычная маса (рух)

Крытычная маса — сустрэча ў адным месцы значнай колькасьці раварыстаў, якія арганізавана рухаюцца па горадзе.

Гэты артыкул пра публічны рух роварыстаў. Тэрмін зь ядзернай фізыкі апісаны ў артыкуле крытычная маса (фізыка).
Крытычная маса ў Сан-Францыска, 29 сакавіка, 2005

Першы сумесны заезд быў у 1992 у горадзе Сан-Францыска. З таго часу рух пашырыўся па ўсім сьвеце і зараз такія падзеі адбываюцца больш чым ў 300 гарадах, звычайна ў апошнюю пятніцу кожнага месяца.

Крытычная маса ня мае ніякіх мэтаў, акрамя як атрымаць задавальненьне ад сустрэчы з аднадумцамі і адчуць пачуцьцё большай бясьпекі ў гуртовым праезьдзе. Сумесныя заезды прызначаны таксама для таго, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці, гарадзкіх уладаў і аўтамабільных кіроўцаў. Таму ўдзельнікі часта ярка апранаюцца, аздабляюць ровары сьцяжкамі з жартаўлівымі слоганамі, бразготкамі, падчас руху зьвіняць званкі, дудзяць дуды. Крытычную масу абвінавачваюць у тым, што яны блякуюць шлях, ствараюць заторы. Самі раварысты адказваюць: «мы не замінаем дарожнаму руху — мы ёсьць частка дарожнага руху». Падчас заездаў маса заўжды прапускае гарадзкі публічны транспарт і аўтамабілі хуткай і пажарнай дапамогі.

Крытычная маса адрозьніваецца ад многіх іншых грамадзкіх рухаў тым, што ня мае герархіі, там няма сходаў, лідэраў, сяброўскіх унёскаў. Гэты рух называюць «арганізаванае супадзеньне». Усё, што патрэбна для існаваньня руху — дастаткова вялікая колькасьць чалавек, якія ведаюць месца і час, каб згуртавацца і разам стварыць «крытычную масу». Маршрут праезду выбіраецца або загадзя або перад пачаткам, і можа зьмяняцца падчас самога заезду.

Назва «крытычная маса» была ўпершыню ўжытая амэрыканскім дызайнэрам Джорджам Блісам (George Bliss), калі той наведаў Кітай. Ён заўважыў, што матацыклісты і роварысты маюць просты спосаб самарэгуляваньня некіроўных скрыжаваньняў. Кіроўцы накопліваюцца на адным канцы пакуль іх колькасьць не дасягне «крытычнай масы» і яны ня змогуць праехаць скрыжаваньне.

. . . Крытычная маса (рух) . . .

Крытычная маса (далей — КМ) — гэта арганізаванае супадзеньне, калі некаторая колькасьць раварыстаў зьбіраецца разам і едзе па горадзе. Адзінокі/ая раварыст(ка) вельмі ўразьлівы/ая і безабаронны/ая ў вялікай плыні мэталічных каробак, якія рухаюцца на вялікай хуткасьці й вывяргаюць зь сябе выхлапныя газы. Яму/ёй складана адстаяць свае правы перад націскам аўтамабілістаў, нават калі ён/яна рухаецца па галоўнай дорозе. Едучы ж у групе, раварыст(ка) атрымлівае значна большую асалоду, бо адчувае, што знаходзіцца ў атачэньні сяброў і ў большай бясьпецы. Гэта вельмі пазытыўны вопыт. Адначасова колектыўныя катаньні па горадзе дапамагаюць зьмяніць стаўленьне кіроўцаў да раварыстаў. Калектыўная паездка робіць наяўнасьць раварыстаў у гарадзкім асяродзьдзі больш заўважнай.

Удзельнікі КМ звычайна шануюць ксэракратыю. Ксэракратыя пашырае свабоду ды зьнішчае герархію, бо мэта вызначаецца ня купкай “галоўных”, але даволі шырока абмяркоўваецца ўдзельнікамі КМ. Выезд бачыцца ня плоска як спроба пралабіраваць больш роварных дарожак ці пратэставаць супраць таго ці іншага аспэкту сацыяльнага парадку (хаця гэткія сантымэнты часта выказваюцца). Хутчэй, кожная асоба мае свабоду вынаходзіць ягоныя/ейныя ўласныя нагоды дзеля ўдзелу і таксама мае свабоду абменьвацца сваімі ідэямі зь іншымі. Адны людзі знаходзяцца тут, каб прапагандаваць від транспарту, які прыводзіцца ў рух сілай чалавека, як сур’ёзную альтэрнатыву, іншыя патрабуюць павагі аўтамабілістаў і пляніроўшчыкаў гораду, а некаторыя бяруць удзел проста таму, што любяць езьдзіць роварам і адчуваць дух грамады з астатнімі раварыстамі Крытычнай масы.

. . . Крытычная маса (рух) . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Крытычная маса (рух) . . .

Previous post Чорнае мора
Next post Леанід Судаленка