Камуна (Любанскі раён)

Каму́на[2]вёскаЛюбанскага раёнуМенскай вобласьці, заснаваная ў 1929 годзе ў якасьці вайсковага паселішча для асушэньня ваколічных балотаў. Зьяўляецца цэнтрам Камунараўскага сельсавету. За 25 км на поўдзень ад Любані і 50 км ад чыгуначнай станцыі Ўрэчча на лініі Асіпавічы — Баранавічы. На 2011 год налічвалася 236 гаспадарак і 588 жыхароў[1].

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Камуна.

Камуна
трансьліт. Kamuna
Дата заснаваньня: 1929
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Любанскі
Сельсавет: Камунараўскі
Вышыня: 122 м н. у. м.
Насельніцтва: 588 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1794
Паштовы індэкс: 223841
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′5″ пн. ш.28°2′35″ у. д.
Камуна на мапе Беларусі ±

Камуна

Камуна

. . . Камуна (Любанскі раён) . . .

Вёска ўзьнікла на месцы пасёлку асушальнікаў у Нежынскім сельсавеце на масіве Мар’інскіх балотаў. У пачатку 1929 году да найбліжэйшага хутару Вопін[3] прыбылі каля 400 дэмабілізаваных чырвонаармейцаў і малодшых камандзіраў 7-й Самарскай(ru) (Менск), 2-й Беларускай і 6-й Чангарскай(ru) (Беларуская ССР) кавалерыйскіх дывізіяўБеларускай вайсковай акругі. Вайскоўцам паставілі задачу асушыць балоты, каб стварыць гаспадарку для забесьпячэньня вайсковых коней кармамі. Цягам 1929 году 6 чырвонаармейцаў пабудавалі на балотнай высьпе дом, у які засялілі 30 жаўнераў. Затым колькасьць жыхароў Камуны вырасла да 100 вайскоўцаў, якія найперш узяліся асушаць непраходнае Мар’інскае балота. Да гаспадаркі далучыліся каля 130 камсамольцаў, якія засеялі больш за 350 гектараў (га) тарфянікаў. 7 лістапада 1929 году ў вёску правялі першае ў Любанскім раёне электрычнае асьвятленьне[4]. Першым кіраўніком гаспадаркі да 1934 году быў Эмануіл Модзін(ru) (1905—1984). У 1930 годзе камунары атрымалі ад нямецкіх рабочых трактар Caterpillar. 26 ліпеня 1930 году Камуна стала пасёлкамНежынскім сельсавету Любанскага раёну (Бабруйская акруга). У 1932 годзе заснавалі савецкую гаспадарку (саўгас) імя Беларускай вайсковай акругі. Працавалі лесапілка і масласыраробны завод, кузьня, паравы млын, дзіцячыя ясьлі, школа, хата-чытальня, мэдычны пункт, вэтэрынарная лякарня і хлебапякарня[1]. У траўні 1933 году пры наведваньні пасёлку Янка Купала напісаў у гонар асушальнікаў паэму «Над ракою Арэсай», якую выдалі 29—30 чэрвеня ў менскай газэце «Зьвязда» і ў наступным публікавалі 5 разоў асобным выданьнем[4].

У 1937 годзе сялянаў з хутароў на найбліжэйшых выспах перасялілі ў Камуну. З дапамогай трактара «Рубецаль» пабудавалі першую дарогу на Любань і вузкакалейную чыгунку на пасёлак Сосны[4]. З 20 лютага 1938 году пасёлак Менскай вобласьці. Да 1939 году асвоілі 1885 га тарфянікаў. У 1940 годзе пасёлак меў 13 шматкватэрных і 50 аднакватэрных дамоў, дзіцячыя ясьлі, сярэднюю школу, клюб, радыёвузел, электрычнае асьвятленьне і тэлеграфную сувязь. У пачатку 1941 году налічвалася 205 сем’яў, працавалі клюб, тэатар, музычны і харавы гурткі. Падчас нямецка-савецкай вайны Камуна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй з 28 чэрвеня 1941 году па 30 чэрвеня 1944 году. 22 ліпеня 1941 году нямецкія карнікі спалілі 209 з 211 будынкаў пасёлку за раненьне нямецкага вайскоўца, забіўшы 2 з 690 вяскоўцаў. 2 чэрвеня 1944 году нямецкія карнікі паўторна спалілі пасёлак. На фронце і ў партызанах загінулі 115 жыхароў пасёлку. Да 1952 году ў Камуне праводзіўся абрадРусальле, калі тыдзень пасьля сьвята Тройцы (Пяцідзясятніцы) вадзілі карагоды вакол чарады кароваў[5]. З 6 ліпеня 1954 году Камуна стала вёскай і цэнтрам сельсавету. У 1957 годзе мясцовай сярэдняй школе надалі імя Янкі Купалы[4]. У 1960 годзе вёска мела 911 жыхароў. У вёсцы месьцілася сядзіба калектыўнай гаспадаркі (калгас) імя Беларускай вайсковай акругі, што адмыслоўвалася на вытворчасьці мяса і малака, мела 5984 га ўгодзьдзяў, 33 трактары, 25 аўтамабіляў, 11 камбайнаў. У 1971 годзе дзейнічалі дзіцячыя ясьлі-сад, 8-гадовая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, страўня, крама і камбінат побытавага абслугоўваньня. У 1997 годзе вёска мела 280 гаспадарак і 757 жыхароў. У 2009 годзе налічвалася 255 гаспадарак і 645 жыхароў, месьцілася сядзіба сельскагападарча-вытворчага комплексу (СВК) «Беларуская вайсковая акруга»[1].

. . . Камуна (Любанскі раён) . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Камуна (Любанскі раён) . . .

Previous post Фольксваген (канцэрн)
Next post Яжовыя