Гісторыя Гішпаніі

Герб Гішпаніі

. . . Гісторыя Гішпаніі . . .

Дальмэн дэ Мэнга, Паўднёвая Гішпанія

У адной зь пячор у скале Гібральтару ў 1848 годзе быў знойдзены чэрап, які — як высьветлілася пазьней — належаў нэандэртальцу і ўзрост якога налічвае 60 000 гадоў. У 1926 годзе там сама знайшлі яшчэ адзін чэрап — маленькай нэандэртальскай дзяўчынкі, якой у час сьмерці было ўсяго чатыры гады. Прыклады пячорнага жывапісу чалавека разумнага (homo sapiens) знаходзяцца ў Альтамірскай пячоры непадалёку ад Сантыльяна дэль Мар у Кантабрыі, дзе можна пабачыць больш за 150 насьценных малюнкаў, якія ўзьніклі ў пэрыяд з 16 000 па 14 000 гады да н. э. Іншыя сьведчаньні пячорнага жывапісу, узрост якіх налічвае каля 20 000 гадоў былі знойдзеныя ў пячоры Ля Пілета (La Pileta) непадалёку ад Ронда (Ronda) і ў адной зь пячор каля мястэчка Нэрха (Nerja) у правінцыі Маляга ў Андалюзіі. У пячорах Экаін (Ekain) і Альчэры (Altxerri), якія знаходзяцца каля Сан-Сэбастыяну (San Sebastián) у паўднёва-заходняй частцы Ібэрыйскае паўвыспы, археолягі знайшлі шматлікія гравюры і наскальныя малюнкі, на сёньняшні час больш за 300 артэфактаў, у першую чаргу каменныя і касьцяныя прылады, узрост найстарэйшых зь якіх дасягае 16 500 і 15 500 гадоў і якія належаць да раньняй магдаленскай эпохі. Наймаладзейшыя творы наскальнага жывапісу зь пячоры Куэва Ля Пілета (Cueva La Pileta) былі створаны ў 6 стагодзьдзі да нашай эры. З той жа эпохі паходзяць жывапіс пячоры Куэва дэ ляс Летрэрас (Cueva de los Letreros) непадалёку ад Вэлес Блянка (Vélez Blanco) (Альмэрыя, Андалюзія), а таксама залатыя вырабы і тканіна з магільных склепаў пячоры Куэва дэ ляс Мурсьелягас (Cueva de los Murciélagos) (Гранада, Андалюзія).

. . . Гісторыя Гішпаніі . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Гісторыя Гішпаніі . . .

Previous post Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ
Next post Кукуці