Вяліж

article - Вяліж

Вялі́ж — места ў Расеі, на рацэ Дзьвіне. Адміністрацыйны цэнтар Вяліскага раёнуСмаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 7068 чалавек. Знаходзіцца за 124 км ад Смаленску, за 70 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Рудня (лінія Віцебск — Смаленск). Аўтамабільныя дарогі на Віцебск, Невель, Смаленск. Рачная прыстань.

Вяліж

Меская ратуша на Рынку
Герб Вяліжу
Першыя згадкі: 1392
Магдэбурскае права: 20 сакавіка 1585
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Вяліскі
Плошча: 32 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 7068 чал.
шчыльнасьць: 220,88 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48132
Паштовы індэкс: 216290, 216291
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 55°36′ пн. ш.31°12′ у. д.
Вяліж на мапе Расеі

Вяліж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Вяліж — магдэбурскаеместагістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на беларускайэтнічнай тэрыторыі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша, цэрквы Сьвятога Ільлі (віленскае барока), Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа і Сьвятога Мікалая, касьцёлы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і Спачыну Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры XVIII ст., што пацярпелі ў апошнюю вайну і былі дашчэнту зьнішчаныя савецкімі ўладамі па яе заканчэньні.

. . . Вяліж . . .

На думку географа Аркадзя Смоліча, тапонім Вяліж[1][2][3] утварыўся ад прыметніка «вялікі»[4]. Існуе меркаваньне, што ў старажытнасьці рака Дзьвіна мела назву «Велья»[5]. Увогуле, форма Вяліж лічыцца ўласьцівай беларускім тапонімам, утвораным ад назваў рэчак: Усяж, Бусяж, Тонеж і інш.[6]

Герб, 1653 г.

Тэрыторыя сучаснага места (Вяліская воласьць) сьпярша ўваходзіла ў склад Смаленскага княства, пазьней — у склад ягонага ўдзелу — Таропецкага княства. Разам з апошнім у 1355 годзе гэтыя землі далучыліся да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1392 годам Вяліж упамінаецца ў Хроніцы Быхаўца, калі вялікі князьВітаўт учыніў паход на Смаленск:

Пойде князь великий Витольд, собрався под города Псковия: Велиж, Красный город…

Па няўдалай выправе Жыгімонта Старога згодна зь мірнай дамовай 1533 году Вяліж адышоў да Маскоўскага княства. У красавіку 1536 году маскоўскі гаспадар загадаў збудаваць на левым беразе Дзьвіны драўляны замак зь дзевяцьцю вежамі. Расейскія летапісцы падкрэсьлілі факт пабудовы наступнай фразай:

…а прежде в том месте Литовский город бывал.

Нягледзячы на наяўнасьць больш раньняга ўспаміну пра Вяліж[7], гэтая дата афіцыйна лічыцца годам заснаваньня сучаснага места.

За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1583) у 1562 годзе Вялікае Княства Літоўскае імкнулася авалодаць Вяліскімі землямі, што ажыцьцявіў гетман вялікіМікалай Радзівіл «Руды». Праз год места захапіла Маскоўская дзяржава, аднак 6 жніўня 1580 году яго адваявалі войскі канцлера Я. Замойскага — «чрез подане доброволное»[7]. Паводле Ям-Запольскага міру 1582 году Вяліж адышоў да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам староства Віцебскага ваяводзтва. 20 сакавіка 1585 году кароль і вялікі князьСтэфан Баторы надаў месту Магдэбурскае права і герб: «залаты крыж, над ім аголены меч, скіраваны лязом на ўсход, на блакітным шыхце эўрапейскага тыпу»[8].

З пачаткам Трынаццацігадовай вайны маскоўскія захопнікі намаўлялі вяліжцаў здацца на літасьць цара ўва ўмовах наступу ўсёй тэрыторыяй Вялікага Княства Літоўскага, аднак замак пратрымаўся да ліпеня 1655 году, калі яго ўзялі штурмам і спалілі. У выніку Андрусаўскага замірэньня 1667 ГОДУ места трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржавы. У 1678 годзе, наўзамен Кіева і ваколіцаў, Вяліж вярнулі Вялікаму Княству Літоўскаму. 15 ліпеня 1697 году тутэйшы замак дашчэнту згарэў ад маланкі, па чым больш не аднаўляўся.

  • Старая графіка Вяліжу
  • Панарама места, 1893 г.
  • Царква Сьвятога Мікалая
  • Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла
  • Духаўская царква-мураўёўка, 1878 г.

. . . Вяліж . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Вяліж . . .

Previous post Джэймз Гардэн
Next post Сэн-Бартэльмі