Беларусь (выдавецтва)

«Белару́сь» — беларускае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў сьнежні 1920 году як «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі» пры Наркамасьветы БССР. Зь сьнежня 1922 году як «Дзяржаўны трэст выдавецкіх спраў і паліграфічнай прамысловасьці Беларусі» («Белтрэстдрук»). 3 ліпеня 1924 году «Белтрэстдрук» злучылі з выдавецтвам «Савецкая Беларусь» і вярнулі назву «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі». З 22 лістапада 1938 — пры Савеце Народных Камісараў (СНК) БССР.[1]

«Беларусь»
Тып Унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 18 студзеня1921 (100 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, пр. Пераможцаў, д. 11
Ключавыя фігуры Ганна Трусевіч
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі, фотаальбомы
Лік супрацоўнікаў 35 (2011)
Матчына кампанія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Беларусь (неадназначнасьць).

З 21 верасьня 1963 году мае сучасны назоў. У 2002 годзе ў яго склад увайшлі выдавецтвы «Полымя» і «Ураджай». Штогод выдае звыш 50 найменьняў кніг і 5 фотаальбомаў[2].

З падразьдзяленьняў выдавецтва ўтварыліся выдавецтвы «Народная асьвета» (1 красавіка 1951) і «Мастацкая літаратура» (6 сакавіка 1972).

. . . Беларусь (выдавецтва) . . .

  • Зьміцер Жылуновіч (3 ліпеня 1924 — )
  • Захар Матузаў (люты 1948 — сакавіка 1973)
  • Міхаіл Антоненка (9 сакавіка 1973 — 1 верасьня 1980)
  • Аляксандар Самаль (1 верасьня 1980 — 10 лютага 1989)
  • Валер Дубоўскі (27 студзеня 1989 — 31 траўня 1993)
  • Мікола Кавалеўскі (31 траўня 1993 — 13 жніўня 1999)
  • Алена Законьнікава (13 жніўня 1999 — 15 ліпеня 2002; да 9 сакавіка 2000, в.а.)
  • Яўген Малашэвіч (2 ліпеня 2002 — 12 студзеня 2004)
  • Георгі Кісялёў (4 лютага 2004 — 5 чэрвеня 2005)
  • Аляксандар Сталяроў (1 ліпеня 2005 — 1 студзеня 2010)
  • Валянціна Пінчук (1 студзеня 2010 — 31 жніўня 2011; в.а.)
  • Ганна Трусевіч (з 1 верасьня 2011)
  1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 238, 461 адзінка захоўваньня. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.
  2. Сяргей Курыла (18 студзеня 2011) Выдавецтву «Беларусь» – 90 гадоў Культура. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 26 красавіка 2012 г.

. . . Беларусь (выдавецтва) . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Беларусь (выдавецтва) . . .

Previous post Тамара Алпеева
Next post Джэймз Гардэн