Анхэль Дзі Марыя

А́нхэль Фабія́н дзі Мары́я Эрна́ндэс (па-гішпанску: Ángel Fabián di María Hernández; нарадзіўся 14 лютага 1988 году, Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, які выступае за клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. Анхэль зьяўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Анхэль Дзі Марыя
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага1988(1988-02-14)[1][2][3][…](33 гады)

Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазыцыя ўінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Пары Сэн-Жэрмэн
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2010
2010—2014
2014—2015
2015—
Расарыё Сэнтраль
Бэнфіка
Рэал Мадрыд
Манчэстэр Юнайтэд
Пары Сэн-Жэрмэн
35 (6)
76 (7)
124 (22)
27 (3)
172 (53)
Зборныя
2008— Аргентына 111 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 жніўня 2021.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 ліпеня 2021.

. . . Анхэль Дзі Марыя . . .

Дзі Марыя пачаў сваю прафэсійную футбольную кар’еру ў 2005 годзе, калі дэбютаваў за родны клюб «Расарыё Сэнтраль». У студзені 2007 году ён меў магчымасьць перайсьці ў клюб расейскай Прэм’ер-лігі, калі «Рубін» прапанаваў яму кантракт, аднак гулец адмовіўся ад такога разьвіцьця кар’еры.

У ліпені 2007 году Анхэль перайшоў у табар партугальскай «Бэнфікі», якая выклала за гульца 6 млн эўра, атрымаўшы 80% правоў на футбаліста. Пазьней, у жніўні 2008 году, партугальскі клюб выкупіў астатнюю частку правоў за 2 млн эўра. Дзі Марыя падпісаў новы кантракт з «Бэнфікай» у кастрычніку 2009 году, падоўжыўшы яго яшчэ тры гады. 27 лютага 2010 году Дзі Марыя забіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Лэйшоіншу».

28 чэрвеня 2010 году мадрыдзкі «Рэал» разьмясьціў на сваім сайце інфармацыю, што яны прыйшлі да пагадненьня з «Бэнфікай» паводле трансфэру Дзі Марыі. 7 ліпеня 2010 году Дзі Марыя прыбыў у Мадрыд напрасткі з Буэнас-Айрэса[4], і прайшоў мэдычнае абсьледаваньне 8 ліпеня[5]. Анхэль дэбютаваў 4 жніўня 2010 году ў таварыскім матчы супраць клюбу «Амэрыка», дзе «Рэал» перамог зь лікам 3:2. 22 жніўня Дзі Марыя забіў свой першы гол у іншай таварскай сустрэчы супраць клюбу «Эркулес», які «Рэал» перамог з рахункам 3:1.

26 жніўня 2014 году Дзі Марыя падпісаў пяцігадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», які выклаў за паўабаронца 59,7 млн фунтаў, што стаў пятым самым дарагім трансфэрам усіх часоў і самым дарагім брытанскім падпісаньнем[6]. Ужо 30 жніўня Анхэль дэбютаваў за новы клюб у матчы супраць «Бэрнлі», які скончыўся зь лікам 0:0. Гулец атрымаў пашкоджаньне і быў заменены на 70-й хвіліне[7].

. . . Анхэль Дзі Марыя . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Анхэль Дзі Марыя . . .

Previous post Кайзэрсьляўтэрн (футбольны клюб)
Next post Пераклады Бібліі на эстонскую мову