Lesbians and Gays Support the Miners

Lesbians and Gays Support the Miners (LGSM; бел.: «Лесбіянкі і геі ў падтрымку шахцёраў») — аб’яднанне геяў і лесбіянак, накіраванае на падтрымку брытанскіх шахцёраў, якія баставалі падчас іх забастоўкі ў 1984—1985 гадах. Існавала адзінаццаць груп па Вялікабрытаніі, найбуйнейшай з якіх была лонданская.

Члены LGSM у 2015 годзе

. . . Lesbians and Gays Support the Miners . . .

Урад Тэтчэр секвестраваў сродкі Нацыянальнага саюза гарнякоў (англ.: National Union of Mineworkers, NUM), што азначала для людзей, якія падтрымлівалі іх, бессэнсоўнасць пераліку ім сродкаў. Замест гэтага групы падтрымкі па ўсёй Вялікабрытаніі павінны былі наладжваць непасрэдныя кантакты з рознымі шахцёрскімі супольнасцямі ў Англіі, Шатландыі і Уэльсе. Аб’яднанне «Lesbians and Gays Support the Miners» было створана членам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі і ЛГБТ-актывістам Маркам Эштанам[en] і яго сябрам Майклам (Майкам) Джэксанам пасля таго, як яны збіралі ахвяраванні шахцёрам на лонданскім гей-прайдзе[en] 1984 года[1]. Лонданская група LGSM, якая збірала сродкі ў розных раёнах Лондана, уключаючы кнігарню Gay’s the Word[en] (якая служыла іх штаб-кватэрай і месцам рэгулярных сходаў[1]), наладзіла кантакты з групамі гарнякоў у Вэйл-оф-Ніт[en], Дулейс-Вэлі[en][2] і Суонсі-Вэлі[en]. У лістападзе 1984 ад LGSM адшчапілася асобная група «Лесбіянкі супраць закрыцця шахт».

Група падавала дапамогу шахтам у Паўднёвым Уэльсе, таму што яе члены лічылі, што прэзідэнт NUM Артур Скаргіл[en] несправядліва непрапарцыйна размяркоўваў ахвяраванні на карысць больш баявых калектываў шахт у Кенце і Ёркшыры[3].

Да таго часу, як было сабрана прыкладна 20 000 фунтаў стэрлінгаў для сем’яў, якія баставалі, адбыліся ўзаемныя візіты. Найбуйнейшым мерапрыемствам для збору ахвяраванняў стаў канцэрт «Pits and Perverts» (бел.: «Шахты і вычварэнцы»)[4][5], які быў арганізаваны групай у Electric Ballroom[en] і на якім выступаў гурт Bronski Beat. Назва канцэрту была ўзята з загалоўка таблоіднай газеты The Sun, задуманага як абразлівы[6].

Хаўрусніцтва, якое ўзнікла паміж ЛГБТ і рабочым рухам, стала важным паваротным пунктам у барацьбе за правы ЛГБТ у Вялікабрытаніі[1]. Групы шахцёраў пачалі падтрымліваць, ухваляць і ўдзельнічаць у розных прайдах па ўсёй Вялікабрытаніі[1]; на канферэнцыі Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі ў Борнмуце ў 1985 годзе ўпершыню была прынята рэзалюцыя аб падтрымцы партыяй правоў ЛГБТ, у значнай ступені дзякуючы галасам Нацыянальнага саюза гарнякоў; групы шахцёраў былі аднымі з самых актыўных прыхільнікаў ЛГБТ-супольнасці ў кампаніі 1988 года супраць артыкула 28[1].

Архіў працы лонданскай групы захаваны ў Музеі гісторыі рабочага класа[en] ў Манчэстэры (Англія). Ён складаецца з пратаколаў штотыднёвых пасяджэнняў, карэспандэнцыі, выразак з прэсы, публікацый, эмаляваных значкоў, фатаграфій і банараў[7].

Альянс лонданскай групы з валійскай шахцёрскай вёскай адлюстраваны ў фільме «Гонар», знятым у 2014 годзе Мэцью Уаркусом[en][3][8][9]. Эштана, главу кампаніі, сыграў Бен Шнетцэр.

. . . Lesbians and Gays Support the Miners . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Lesbians and Gays Support the Miners . . .

Previous post 黃錫凌式音標
Next post Спіс дэпутатаў Ушацкага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання