Эд-Дыр’іа

Горад Эд-Дыр’іа — горад у Саудаўскай Аравіі, заходні прыгарад Эр-Рыяда. Цэнтр аднаіменнай мухафазы Эр-Рыяд. Насельніцтва згодна з дадзенымі на 2004 год — 33 213 чалавек. Вядомы тым, што з яго паходзяць Саудыты(руск.) бел. — правячая дынастыя Саудаўскай Аравіі. З 1744 па 1818 год Эд-Дыр’іа была першай сталіцай дынастыі Саудытаў.

Горад
Эд-Дыр’іа
араб.الدرعية
Краіна
Правінцыя
Эр-Рыяд
Каардынаты
Плошча
  • 29 га
Вышыня цэнтра
694 м
Насельніцтва
33 213 чалавек (2004)
Часавы пояс
Эд-Дыр’іа на карце Саудаўскай Аравіі

Сусветная спадчынаЮНЕСКА, аб’ект № 1329
рус.англ.фр.

Палац Саада ібн-Сауда

31 ліпеня 2010 года цэнтральны раён Эд-Дыр’іі — Эт-Турайф (Эт-Тарайф)— быў уключаны ЮНЭСКА ў спіс Сусветнай спадчыны[1].

. . . Эд-Дыр’іа . . .

Размешчаны на вышыні 677 м над узроўнем мора[2].

Стары горад Эд-Дыр’ія знаходзіцца, ў асноўным, у разбураным стане і размешчаны над вузкай далінай Вадзі-Ханіфа, якая працягваецца на поўдзень ад Эр-Рыяда і за яго. Руіны падзелены на тры раёна — Гусайба, Эль-Мулабайд і Эт-Турайф, — і складаюцца з гліняных пабудоў. Эт-Турайф знаходзіцца вышэй за астатнія два раёны. Новы (сучасны) горад знаходзіцца на тым жа самым схіле, што і Эт-Турайф, але ніжэй за няго. Сады і пальмаыя плантацыі размешчаны ў Вадзі-Ханіфа на поўнач ад горада.

Першыя сведчанні аб Эд-Дыр’іі адносяцца да XV стагоддзя. Згоддна з хронікамі Неджда(руск.) бел., горад быў заснаваны ў 1446 ці 1447 годзе Мані эль-Мрайдзі, продкам цяперашніх Саудзітаў. Мані і ягоны клан (Мруда) прыйшлі з Эль-Каціфа(руск.) бел., аазіса на ўсходзе Аравйіскага паўвострава, па запрашэнню Ібн-Дыра, уладара вобласці, якая знаходзілася на месцы сучаснага Эр-Рыяда. Магчыма, Ібн-Дыр быў родзічам Мані эль-Мрайдзі, і перасяленне на самой праве было вяртаннем на гістарычную радзіму[3][4].

Першапачаткова Мруда пасяліліся ў Гусайба і Эль-Мулайбід, але ўсё паселішча атрымала назву Эль-Дыр’іа, ад імя Ібн Дыра. Эт-Тураіф быў заселены пазней[4]. Мноства сямей з навакольных паселішчаў перасяліліся ў Эд-Дыр’ію, і да XVIII стагоддзя апошняя стала адным з найбольш значных гарадоў Неджда.

У XVIII стагодді кланавая барацьба ўнутры клана Эль-Мігрын, патомкаў Мані, клана, які правіў у Эд-Дыр’іе, скончылася перамогай Мухамада ібн Сауда(руск.) бел., які лічыцца заснавальнікам дынастыі Саудытаў. Мухамад стаў эмірам (уладаром) Эд-Дыр’іі. У 1744 годзе ён узяў пад апёку багаслова Мухамада ібн абд аль-Вахаба(руск.) бел., выгнанага з горада Уяйны(руск.) бел., які знаходзіцца прыкладна ў 30 км вышэй па даліне. Ібн Сауд прыняў рэлігійнае вучэнне(руск.) бел. Абд аль-Вахаба, і гэты момант лічыцца заснаваннем першай Саудаўскай дзяржавы(руск.) бел., сталіцай якога стала Эд-Дыр’іа. Напрацягу наступных дзесяцігоддзяў ібн-Сауд і ягоныя нашчадкі здолелі падпарадкаваць увесь Неджд(руск.) бел., захад і ўсход аравійскага паўвострава, і нават пасылалі ваенныя экспедыцыі у сучасны Ірак. Эд-Дыр’іа хутка расла і стала буйнейшым горадам Неджда і адным з буйнейшых у Аравіі.

У далейшым, аднак, той факт, што Саудзіты ўзялі пад кантроль свяшчэнныя гарады іслама Мекку і Медзіну выклікала незадавальненне Асманскай імперыі, што прывяло да уварвання турэцка-егіпецкай арміі на Аравійскі паўвостраў і Асмана-саудаўскай вайне(руск.) бел. 1811—1818 гадоў. Вайна скончылася паражэннем Першай Саудаўскай дзяржавы, а Аравійскі паўвостраў перайшоў пад кантроль Асманскай імперыі. Эд-Дыр-іа капітулявала ў 1818 годзе пасля гадавой аблогі, а камандуючы егіпецкай арміяй Ібрагім-паша(руск.) бел. загадаў разбурыць горад. Потым, пасля першай спробы аднаўлення вахабіцкай дзяржавы, ён загадаў канчаткова разбурыць і спаліць Эд-Дыр’ію. Пры наступным аднаўленні дзяржавы, Саудыты зрабілі сваёй сталіцай ужо не Эд-Дыр’ію, а размешчаны на поўдзень ад яе Эр-Рыяд.

У 1818 годзе, пасля разбурэння горада, насельніцтва поўнасцю пакінула Эд-Дыр’ію. Навакольныя землі былі зноў заселены толькі ў XX стагоддзі, у асноўным бедуінамі, а ў 1970 годзе быў заснаваны новы горад Эд-Дыр’іа[5]. Неўзабаве новы горад паволі вырас і стаў адміністрацыйным цэнтрам. Рэстаўрацыя руінаў старой Эд-Дыр’іі адбываецца пры падтрымцы ўрада Саудаўскай Аравіію

. . . Эд-Дыр’іа . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Эд-Дыр’іа . . .

Previous post Народная Рэспубліка Балгарыя
Next post Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2016