Сувіды

Суві́ды[1] (трансліт.: Suvidy, руск.: Сувиды) — былая вёска ў Брагінскім раёнеГомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Вёска
Сувіды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
СААТА
3203854106
Сувіды на карце Беларусі ±

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (83 сем’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня2008 года[2].

. . . Сувіды . . .

У 25 км на поўдзень ад Брагіна, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 143 км ад Гомеля.

Побач аўтадарога Камарын — Брагін. Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў валоданні князя Вішнявецкага, а ва 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольских. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага паветаМінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Сувідавіцкага сельсаветаКамарынскага раёнаРэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. Дзейнічала пачатковая школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Беларусь», працавалі 2 вятракі і гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Брагінскі» (цэнтр — вёска Піркі).

З 30 снежня 1927 года па 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Піркаўскага сельсавета[3], пасля — у склад Савіцкага сельсавета, які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсавет[4].

. . . Сувіды . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Сувіды . . .

Previous post Дынастыя Луітпольдзінгаў
Next post Пецькавічы