Высакагорскі сельсавет

Высакаго́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёнаМінскай вобласці. Цэнтр — вёска Высокая Гара.

Высакагорскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярэзінскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Высокая Гара
Дата ўтварэння 20 жніўня1924
Дата скасавання 21 снежня2007
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругіБССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагосцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Глінішча, Дзевяніца, Замасточча, Карма, Медзенка, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы і Ялоўка.

Зноскі

. . . Высакагорскі сельсавет . . .

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

. . . Высакагорскі сельсавет . . .

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under “Creative Commons – Attribution – Sharealike” [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the “GNU Free Documentation License” [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages . Web links: [1] [2]

. . . Высакагорскі сельсавет . . .

Previous post Біцягава (Холм-Жыркоўскі раён)
Next post Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара